У пошуках праўды | Дзяннiца

У пошуках праўды

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння чалавеку не абавязкова ехаць у абласны цэнтр ці ста­лі­цу, каб патрапіць на прыём да кі­раў­ні­ка ўладнай ці нейкай іншай дзяр­жаў­най структуры. У ра­бо­чых графіках службовых асоб пра­дуг­лед­жа­ны “прамыя лініі” і дні прыёмаў грамадзян і юры­дыч­ных асоб непасрэдна ў рэ­гі­ё­нах. Існуе такая сістэма кан­так­таў з насельніцтвам і ва ўпраў­лен­ні Дзяржаўнага камітэта су­до­вых экспертыз па Гродзен­с­кай вобласці. Так, нядаўна Шчу­чын наведаў намеснік на­ча­ль­ні­ка гэтага ведамства Вячаслаў Вя­час­ла­ва­віч Кіпцэвіч.

Відаць, спецыфіка дзейнасці Ка­мі­тэ­та судэкспертыз стала выз­на­ча­ль­ным момантам у тым, што пры­ём, які вёў падпалкоўнік юс­ты­цыі, прыцягнуў увагу нямногіх. Так, жы­хар­ка раёна расказала сваю ба­лю­чую гісторыю. Складаны вузел ва ўзаемаадносінах з роднымі і бліз­кі­мі людзьмі завязаўся пасля смер­ці бацькоў. Дзеці упусцілі 6-ме­сяч­ны тэрмін, калі трэба было за­я­віць сваё права на спадчыну. Спа­ха­пі­лі­ся, калі даведаліся, што ўла­да­ль­ні­цай сядзібы стала ма­лод­шая сястра (маці аформіла на яе акт дарэння). Несправядліва, лі­чыць заяўніца, бо адзін з братоў уво­гу­ле без жылля… Зварот у су­до­выя інстанцыі кропку ў справе пас­та­віў, але не ў тым месцы, дзе яна патрэбна, пераканана жан­чы­на.

В.В. Кіпцэвіч уважліва выслухаў гра­мадзян­ку і патлумачыў: “Рашэнне суда можна аспрэчваць то­ль­кі ў вышэйстаячым судовым ор­га­не”. Што да кампетэнцыі Дзяр­ж­ка­мі­тэ­та судовых экспертыз, то, сап­раў­ды, супрацоўнікі гэтага ве­дам­с­т­ва ў выпадку парушэння за­ко­на ўстанаўліваюць, на чыім баку праў­да, аднак і блок прававых пы­тан­няў, і алгарытм дзеянняў тут асаб­лі­вы і дакладна вызначаны. “Між тым і Вы маеце магчымасць ска­рыс­тац­ца паслугамі спе­цы­я­ліс­таў аднаго са структурных пад­раз­дзя­лен­няў нашага Дзяржкамітэта – ад­дзе­ла складаных экспертыз, які зна­ходзіц­ца ў Мінску, – звярнуўся да жанчыны Вячаслаў Вя­час­ла­ва­віч. – Там можна правесці эк­с­пер­ты­зу здзелказдольнасці маці на мо­мант афармлення акта дарэння. Май­це на ўвазе: заключэнне эк­с­пер­та – важнейшая крыніца да­ка­за­ль­най базы”.

Канешне, грамадзянцы, калі яна па­жа­дае заказаць такую эк­с­пер­ты­зу, давядзецца самастойна саб­раць неабходныя дакументы, па­пя­рэдзіў ён, або даручыць гэта зра­біць свайму адвакату.

Удзел у прыёме грамадзян пры­маў і начальнік раённага аддзела Дзяр­жаў­на­га камітэта судовых эк­с­пер­тыз Дз.А. Апановіч. Дзмітрый Ана­то­ль­е­віч расказаў, што на­пя­рэ­дад­ні яму патэлефанаваў і за­пі­саў­ся на прыём мужчына, які хацеў ат­ры­маць кансультацыю па пра­цэ­ду­ры ўстанаўлення бацькоўства. Ці сум­нен­ні ў чалавека за ноч адпалі, ці іншыя абставіны перашкодзілі, але ў кабінеце ён так і не з’явіўся. “І гэты чалавек, і любы іншы жыхар ра­ё­на можа звярнуцца да мяне па тэ­ле­фо­не 28-1-91: гатоў даць пад­ра­бяз­ныя тлумачэнні па ўсіх пы­тан­нях, якія знаходзяцца ў кам­пе­тэн­цыі нашага ведамства”, – за­пэў­ніў кіраўнік.

В.В. Кіпцэвіч выкарыстаў дзе­ла­вы візіт у Шчучын і для аб­мер­ка­ван­ня пытанняў паляпшэння ўмоў ра­бо­ты раённага аддзела, у тым лі­ку забеспячэння асобным па­мяш­кан­нем і тэхнічнымі сродкамі.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.

Фота аўтара.