Пытанняў у шчучынцаў шмат, асабліва да камунальнай службы | Дзяннiца

Пытанняў у шчучынцаў шмат, асабліва да камунальнай службы

Версия для печатиВерсия для печати

27 лютага прайшла “прамая лінія” з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Г.Б. Хомічам. Магчымасцю задаць Генадзю Баляслававічу хвалюючыя пытанні і вырашыць набалелыя праблемы скарысталіся не толькі гараджане, але і жыхары раёна. Усяго да кіраўніка райсельгасхарчу ў гэты дзень паступіла каля дзесяці званкоў. Большасць узнятых пытанняў тычыліся работы камунальнай службы. Трэба адзначыць, што ні адзін зварот не застаўся па-за ўвагай, а некаторыя праблемы нават былі вырашаны яшчэ да заканчэння “прамой лініі”.

Так, камунальнікі аператыўна адрэагавалі на званок жыхаркі Астрыны, якая паскардзілася на холад у кватэры. Ужо праз паўгадзіны спецыялісты РУП ЖКГ прыбылі на месца, але не засталі жанчыну дома. Затое памералі тэмпературу паветра ў суседніх кватэрах шматпавярхоўкі: яна склала 20,6 градуса, што адпавядае норме.

Грунтоўныя адказы на ўзнятыя пытанні ў гэты дзень атрымалі таксама жыхары райцэнтра, аграгарадкоў Руткевічы і Першамайск, вёскі Мураванка.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.