Тварыць, радаваць і ўмець … пра­даць якасную паслугу (обновлено) | Дзяннiца

Тварыць, радаваць і ўмець … пра­даць якасную паслугу (обновлено)

Версия для печатиВерсия для печати

Такія задачы пастаўлены пе­рад работнікамі культуры раёна на нядаўняй выніковай нарадзе

Мінулы год быў багатым на ме­рап­ры­ем­с­т­вы, у падрыхтоўку і правядзенне якіх важкі ўклад унес­лі работнікі культуры Шчу­чын­ш­чы­ны. Запомніліся жы­ха­рам горада і раёна святы, прыс­ве­ча­ныя 75-годдзю ўтварэння ра­ё­на і 70-годдзю Вялікай Пе­ра­мо­гі,  авіяцыйна-спартыўнае свя­та, раённы фестываль пат­ры­я­тыч­най песні, юбілей на­род­на­га калектыву “Медуніцы”, сус­т­рэ­чы “Ля фантана”… На вы­со­кім узроўні прайшлі ме­рап­ры­ем­с­т­вы ў рамках Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва. Невыпадкова на  на­радзе былі прыведзены лічбы і факты, якія пацвярджаюць  твор­чыя дасягненні прад­с­таў­ні­коў культурнай нівы.

Як адзначыла ў дакладзе на­мес­нік начальніка аддзела ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па справах мо­ладзі Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Таццяна Васільеўна Ганчарук, у ра­ё­не дзейнічаюць 14 аматарскіх ка­лек­ты­ваў мастацкай творчасці са зван­ня­мі “народны” і “ўзорны”. Сё­ле­та змагацца за званне “народны” будзе ансамбль песні “Васільковая ра­ні­ца” Васілішкаўскага ЦК. Ка­лек­ты­вы аматарскай творчасці пры­ня­лі ўдзел у 22 фестывалях і кон­кур­сах розных узроўняў. За 2015 год у ра­ё­не праведзена 5227 ме­рап­ры­ем­с­т­ваў, з якіх на платнай аснове – 1992. Ладзіліся 275 канцэртаў у аг­ра­га­рад­ках раёна і 135 на шасці фі­лар­ма­ніч­ных пляцоўках. 

Шчырыя словы падзякі за працу пра­гу­ча­лі ў адрас калектываў Рут­ке­віц­ка­га, Жалудоцкага, На­вад­вор­с­ка­га Дамоў культуры, Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га ЦК. Адзначаны былі і ста­ран­ні загадчыка Стара-Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га клуба-музея У.У. Сянюты па за­ха­ван­ні памяці нашага славутага зем­ля­ка Чэслава Немэна. Летась уз­на­га­ро­ды за плённую працу ат­ры­ма­лі 54 чалавекі. А прад­с­таў­ні­ка­мі ад культуры на сёлетнім ра­ён­ным злёце перадавікоў па выніках ра­бо­ты за мінулы год сталі за­гад­чы­ца Астрынскай гарпасялковай біб­лі­я­тэ­кі С.І. Ушкевіч і калектыў Рут­ке­віц­ка­га Дома культуры пад кі­раў­ніц­т­вам Н.У. Собаль.

У раёне дзейнічаюць 6 устаноў ку­ль­ту­ры са статусам юрыдычнай асо­бы. У штаце аддзела працуе 294 чалавекі, з іх 223 – кіраўнікі і спе­цы­я­ліс­ты. Летась на работу пры­бы­лі 7 маладых спецыялістаў, а вось засталіся працаваць усяго трое.

Летась бюджэтнае фінансаванне ку­ль­ту­ры склала амаль 26,5 мі­ль­яр­да рублёў. За кошт сродкаў ра­ён­на­га бюджэту выкананы ра­мон­т­ныя работы ў 7 установах. Для ка­лек­ты­ваў набыты сцэнічныя кас­цю­мы на суму амаль 350 млн. рублёў. На набыццё музычных ін­с­т­ру­мен­таў затрачана 93 млн. рублёў. Су­ма спонсарскай дапамогі ў мі­ну­лым годзе склала 113 млн. рублёў. Як было падкрэслена, важна на­ву­чыц­ца работнікам культуры за­раб­ляць уласныя сродкі (летась іх за­роб­ле­на 1702,0 млн. руб. пры пла­не 2650,0 млн. рублёў). Для гэтага не­аб­ход­на ўкараняць новыя фор­мы платных паслуг, праводзіць ме­рап­ры­ем­с­т­вы на высокім мас­тац­кім узроўні.

Прамоўца расказала аб ле­таш­ніх дасягненнях бібліятэкараў ра­ё­на, майстроў аддзела рамеснай дзей­нас­ці і народнага мастацтва РЦКіНТ, выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтва. Як было адз­на­ча­на, радаснай падзеяй мі­ну­ла­год­ня­га Дня беларускага пісьменства ста­ла адкрыццё пасля ка­пі­та­ль­на­га рамонту раённай бібліятэкі імя Цёт­кі, якая па праве з’яўляецца за­ха­ва­ль­ні­цай літаратурнай спад­чы­ны.

Кніжны фонд Шчучыншчыны скла­дае 400 з паловай тысяч эк­зэм­п­ля­раў. На працягу года да лі­та­ра­тур­ных крыніц звярнуліся больш за 25 тысяч чытачоў, га­да­вая кнігавыдача склала 407 тысяч адзі­нак. Актыўна вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца мабільная рухомая сістэма  аб­с­лу­гоў­ван­ня чытачоў аддаленых і ма­ла­на­се­ле­ных пунктаў. Летась “бібліятэка на колах” зрабіла 79 вы­ез­даў па 12 маршрутах, аб­с­лу­жы­ла амаль 800 чытачоў.

Як было падкрэслена, бібліятэкі дас­тат­ко­ва аснашчаны сучаснай тэх­ні­кай, таму трэба эфектыўней вы­ка­рыс­тоў­ваць камп’ютарныя маг­чы­мас­ці, распрацоўваць улас­ныя сайты.

Вялікай папулярнасцю ка­рыс­та­юц­ца вырабы ўмельцаў аддзела ра­мес­най дзейнасці і народнага мас­тац­т­ва РЦКіНТ. Цудоўныя эк­с­па­на­ты былі прадстаўлены на фес­ты­ва­лі “Казюкі-2015” у Гродне, на “Карнавале весялосці” ў Воранаве, на “Скарбах Гродзеншчыны” ў Ас­т­раў­цы, на “Дажынках-2015” у Дзят­ла­ве, “Ганенскім кірмашы” ў Зэ­ль­ве, на Дні беларускага пісьменства і іншых святах. Галоўная задача ад­дзе­ла – захоўваць і развіваць тра­ды­цый­ныя беларускія ра­мёс­т­вы. Для гэтага неабходна ак­ты­ві­за­ваць работу з народнымі май­с­т­ра­мі горада і раёна, ствараць брэн­да­выя сувеніры.

Пра дасягненні выхаванцаў дзі­ця­чых школ мастацтваў расказаў ды­рэк­тар Шчучынскай ДШМ І.І. Сас­ноў­с­кі, а кіраўнік  раённай біб­лі­я­тэ­кі імя Цёткі А.М. Янкоўская падзя­лі­ла­ся творчымі нап­ра­цоў­ка­мі работнікаў бібліятэчнай сістэмы. З цікавасцю слухалі калегі кі­раў­ні­коў Ракавіцкага і Каменскага Дамоў ку­ль­ту­ры Ж.Ч. Рыбак і Н.І. Ан­та­но­віч, загадчыцу аддзела рамеснай дзей­нас­ці і народнага мастацтва РЦКіНТ М.С. Бекіш.

Вынікі нарады падвялі намеснік стар­шы­ні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, начальнік аддзела ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па спра­вах моладзі С.Г. Каспярчук. Яны звярнулі ўвагу прысутных на вы­ка­нан­не вызначаных задач і вы­ка­за­лі ўпэўненасць, што Год ку­ль­ту­ры жыхары раёна запомняць яр­кі­мі, цікавымі мерапрыемствамі. Шчы­рую ўдзячнасць за плённую пра­цу ў 2015 годзе, за актыўны ўдзел у Дні беларускага пі­сь­мен­с­т­ва выказала культасветработнікам Шчу­чын­ш­чы­ны намеснік на­ча­ль­ні­ка аддзела галоўнага ўпраўлення ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па спра­вах моладзі Гродзенскага аб­л­вы­кан­ка­ма Т.М. Доўнар. 

Прыемным момантам стала ўру­чэн­не ўзнагарод за творчыя да­сяг­нен­ні. А потым прысутных па­ра­да­ваў цудоўнай музыкай вакальна-ін­с­т­ру­мен­та­ль­ны ансамбль РЦКіНТ. Гу­ча­лі песні з рэпертуара Юрыя Ан­то­на­ва, груп “Брава”, “Маральны ко­дэкс”, інструментальныя кам­па­зі­цыі. Генадзь Аляксеевіч Паноў вы­ка­наў сола на трубе, а Антон За­бэл­ло – на саксафоне.  Выс­туп­лен­не музыкаў  зачаравала залу, а для многіх гэта стала прыемнай ван­д­роў­кай у юнацтва.

Ала УЛАДЗІМІРАВА.
 
Фота аўтара.