Праблемы вёскі – як свае аса­біс­тыя | Дзяннiца

Праблемы вёскі – як свае аса­біс­тыя

Версия для печатиВерсия для печати

Стараста вёсак Рыча і Шарупы Дэм­б­раў­с­ка­га сельсавета Марыя Ан­то­наў­на Белка з кагорты гра­мад­с­кіх “аксакалаў”. Аднойчы да­ве­рыў­шы жанчыне вясковы “пост”, людзі зноў і зноў просяць яе застацца і прад­с­таў­ляць іх інтарэсы. Ве­да­юць: дзелавыя якасці зямлячкі – ак­тыў­насць і камунікабельнасць – не раз дапамагалі вырашаць праб­ле­мы мясцовага значэння. Так, ста­рас­та вёскі была ідэйным нат­х­ня­ль­ні­кам і арганізатарам ажно пя­ці суботнікаў па ачыстцы і ўборцы мо­гі­лак у Шарупах. Сіламі на­се­ль­ніц­т­ва тут знесена звыш 100 ста­рых дрэў. З дома ў дом прайшлася яна, каб сабраць грошы на аплату ра­бо­ты альпіністаў, якія выдалялі дрэ­вы ў недаступных месцах. А ле­тась звярнулася ў сельвыканкам з про­сь­бай пасадзейнічаць у замене ста­рой агароджы на могілках. У вы­ні­ку 50 метраў новага плоту ўжо ўста­ноў­ле­на, вясной работы бу­дуць працягвацца.

Як сведчаць вынікі агляду-кон­кур­су дзейнасці органаў гра­мад­с­ка­га самакіравання Жалудоцкага се­ль­са­ве­та, плённа папрацаваў у мі­ну­лым годзе Міхаіл Антонавіч Ша­ду­ра – стараста вёсак Ашмянцы і Лябёдка. У тым, што Ашмянцы прыз­на­ны адным з лепшых на­се­ле­ных пунктаў па доб­раў­па­рад­ка­ван­ні, вялікая заслуга і гэтага ча­ла­ве­ка. Больш не псуюць выгляд ста­рыя “нічыйныя” дамы, наведзены па­ра­дак на тэрыторыі мясцовага клу­ба і помніка землякам, радуюць во­ка новыя агароджы... Стараста не праходзіць міма сядзіб адзінокіх і адзінока пражываючых землякоў, ці­ка­віц­ца іх праблемамі, па маг­чы­мас­ці дапамагае. Разам з ад­па­вед­ны­мі службамі праводзіць работу па прафілактыцы пра­ва­па­ру­шэн­няў і пажараў.
Па роду сваёй асноўнай работы за­ходзіць практычна ў кожны дом Са­фія Казіміраўна Дзежыц. Яна – паш­та­ль­ён аддзялення сувязі Бак­ш­ты, абслугоўвае 27 вёсак і вё­са­чак. І ў дадатак з’яўляецца ста­рас­там чатырох з іх – Гуменнікі, Мі­ню­цеў­ка, Малятычы, Плёткі. “Сафія Ка­зі­мі­раў­на добра ведае людзей, умее выслухаць іх праблемы і заў­ж­ды гатова падтрымаць. Гэта не­раў­на­душ­ны да чужой бяды ча­ла­век. Вяскоўцы давяраюць свайму ста­рас­ту і з удзячнасцю прымаюць яе дапамогу ў вырашэнні бытавых, гас­па­дар­чых і асабістых пытанняў”, – расказвае пра адну з лепшых гра­мад­с­кіх актывістак старшыня Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га сельвыканкама Т.І. Зубрыцкая. А яшчэ С.К. Дзе­жыц з’яўляецца сувязным звяном па­між уладай і людзьмі: нагадае, што прыйшоў час заплаціць па­дат­кі, праінфармуе аб прыездзе ме­ды­каў, а пры неабходнасці і сама пад­вя­зе хворага ў бальніцу...
Стараста вёскі Вярбілкі Ра­жан­каў­с­ка­га сельсавета Рэгіна Ста­ніс­ла­ваў­на Мікалайчык на гэтай “пасадзе” некалькі год. Жанчына ця­пер на пенсіі. Управіўшыся на сва­ёй сядзібе, выходзіць “у народ”, каб паўдзельнічаць у жыцці сваёй вёс­кі і сельсавета. У прыватнасці, аў­та­ры­тэт­ная жанчына трымае су­вязь з сельвыканкамам у рашэнні пы­тан­няў навядзення парадку на зям­лі, падтрыманні ў належным ста­не вуліцы і ачыстцы яе ад снегу зі­мой. Заўжды аказвае пасільную да­па­мо­гу падчас перапісу на­се­ль­ніц­т­ва, работы агляднай камісіі. Не­а­бы­я­ка­вы стараста ніколі не зай­мае пазіцыю “мая хата з краю”, ка­лі бачыць недабрабыт у сям’і ці праз­мер­ную схільнасць некага з зем­ля­коў да ўжывання алкаголю.
Вялікі вопыт грамадскай работы на карысць сваёй вёсачкі Даў­лю­даў­ш­чы­на і яе жыхароў мае Ірэна Во­сі­паў­на Кузьміч. Старшыня Шчу­чын­с­ка­га сельвыканкама С.Я. Воз­ны задаволены памочніцай: “Дзякуючы яе зацікаўленасці і мэ­та­на­кі­ра­ва­най рабоце ў вёсцы амаль усе дамы прыведзены ў па­ра­дак. Калі нейкая сядзіба пра­да­ец­ца, стараста абавязкова па­пя­рэд­ж­вае новых гаспадароў, што ця­пер іх клопат, каб дом і падворак бы­лі прыгожымі і дагледжанымі”. А са­ма Ірэна Восіпаўна сочыць за па­рад­кам ля крыжа-абярэга ў пачатку вёс­кі і даглядае магілу партызана. Пад апекай нераўнадушнай жан­чы­ны нямоглыя людзі і інваліды: яна на­бы­вае для іх у аўтакраме пра­дук­ты. Пракантралюе і ахвотнікаў да выпіўкі, папярэджвае адзінока пра­жы­ва­ю­чых вяскоўцаў аб не­аб­ход­нас­ці захоўваць правілы па­жар­най бяспекі.
Неаспрэчна, інстытут іні­цы­я­тыў­ных старастаў запатрабаваны ў аг­ра­га­рад­ках і вёсках. Заслужаны аў­та­ры­тэт маюць у сваіх землякоў В.І. Малюкевіч (в. Кронькі), А.А. Шэў­чык (в. Грамавічы), А.А. Яхім­чык (в. Красная), М.В. Драбняк (в. Кі­ра­лі), Дз.П. Санюкевіч (в. Лі­пі­чан­ка), А.А. Шадура (в. Церахі), А.А. Ва­сі­ле­віч (в. Бершты), С.А. Ган­ча­рык (в. Танявічы), К.І. Валавіцкая (в. Пяцюлеўцы) і іншыя іх калегі па гра­мад­с­кай рабоце.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.