Падведзены вынікі конкурсу "За што я люблю сваю вёску" | Дзяннiца

Падведзены вынікі конкурсу "За што я люблю сваю вёску"

Версия для печатиВерсия для печати

Святло любові

Летась наша газета “Дзянніца” і ра­ён­ная арганізацыя Беларускага са­ю­за жанчын   аб’явілі конкурс на леп­шае сачыненне сярод шко­ль­ні­каў на тэму “За што я люблю сваю вёс­ку”.  На заклік даслаць свае твор­чыя работы адгукнуліся больш за 20 вучняў з 9 устаноў адукацыі ра­ё­на. Найбольшае прадстаўніцва ў ДУА “Астрынская сярэдняя шко­ла імя А.С. Пашкевіч (Цёткі).
У прозе
Вучаніца Ражанкаўскай школы Юлія Шостак словамі рускага кла­сі­ка Л. М. Талстога пераканаўча сцвяр­д­жае, што “шчаслівы той, хто шчас­лі­вы ў сябе дома”. Гэтай ак­сі­ё­май прасякнуты ўсе дасланыя са­чы­нен­ні. У выніку на конкурс за­яў­ле­ны лірычныя замалёўкі, ар­ты­ку­лы-роздумы, вершы.   
Безумоўна,  любое сачыненне най­перш вымагае творчага па­ды­хо­ду пры падрыхтоўцы і напісанні, бо вобразна, красамоўна выказаць па­чуц­ці і думкі пра свае краявіды, гіс­то­рыю, сучаснікаў няпроста. І ко­ль­кі ні паўтарай запаветнае слова “люблю”,  ад гэтага твор лепшым не стане. Як выказацца без гэтага ма­гіч­на­га слова, ні разу яго не вы­ка­рыс­таў­шы, – у тым і ёсць май­с­тэр­с­т­ва кожнага творцы.
“У старэйшых класах я адчуў і зра­зу­меў, як здольны цябе любіць твае бацькі,” – прачула піша Мак­сім Васілевіч з Навадворскай СШ. Гэ­та ж адкрыцце для маладога ча­ла­ве­ка і самавыхаванне ад­на­ча­со­ва. Сам ён з Берштаў, і гісторыя вёс­кі, яе наваколле дапамагаюць  хлоп­цу пісаць, выкарыстоўваючы мас­тац­кія дэталі. Рэзідэнцыя ка­ра­лёў, магіла героя вайны Валянціна Аляк­сан­д­ра­ва, творчасць паэтэсы Лю­бо­ві Русілкі і яе дачкі Вольгі нат­х­ня­юць юнака. І Максім выказвае поў­ную згоду са словамі, што “ў пры­го­жых мясцінах нараджаюцца і пры­го­жыя людзі”.
Дзіяна Рудзь з Жалудка са сваёй сяб­роў­кай, можа, упершыню адчулі вя­лі­кую любоў да свайго пасёлка, па­быў­шы на канікулах у вялікім го­радзе: без краявідаў, водару ляс­но­га паветра, рачной лагоды дзяў­чын­кі змаглі “весяліцца” ў га­рад­с­кім шуме не больш за два тыдні. У мно­гіх, на жаль, усё якраз на­ад­ва­рот. І пусцее вёска без маладосці.
Арыгінальна, з вымыслам пад­с­ту­піў­ся да тэмы Андрэй Кепель са Скры­баў­цаў. Напрыклад, пасля до­каз­ных радкоў аб прыгажосці свай­го пасёлка вучань раптам зак­лю­чае: “І я адчуваю, што станаўлюся ду­жым і гордым, бачачы знаёмых на­во­кал, чуючы іх увагу да сябе. У мя­не пакуль няма багацця. Але мае бацькі, блізкія і суседзі жывыя і зда­ро­выя. Я люблю чытаць кнігі, на­ват спрабую пісаць вершы, як мая зямлячка Наталля Цвірко. Ме­на­ві­та тое і ёсць мой скарб, пра які спя­ваў Янка Купала”.
Нельга не спыніцца на са­чы­нен­ні вучаніцы Галавічпольскай шко­лы, ураджэнкі вёскі Старыя Пад­ду­бы Кацярыны Антухевіч. “Па праў­дзе кажучы, я не зусім катэгарычна ма­гу сцвярджаць пра сваю любоў, не вельмі акрэсліваю яе межы, але, як у той песні пяецца, кожны раз, ненадоўга пакінуўшы свае Пад­ду­бы, потым птушкай лячу да іх. То як назваць усё гэта?”
Дзясяткі легенд у работах Дзміт­рыя Бялайца, Вікторыі Раманчык, Юліі Шостак і іншых вельмі і ве­ль­мі ўпрыгожылі сачыненні, бо фа­ль­к­лор быў і застаецца асновай для ства­рэн­ня сапраўднага твора. А Іло­на Саўко з Дэмбрава, здаецца, ста­ла лепшай у прыродаапісанні свай­го краю. “І чаму гэта шматлікія га­рад­с­кія ўсё часцей едуць на вёс­ку, бліжэй да “дзеравеншчыны”, як яны самі ж кажуць? А ці не для ду­шэў­на­га ачышчэння?”
...І вершам
Вельмі радуе,  што не-не ды і звяр­та­ец­ца моладзь да яе вя­лі­кас­ці Музы. Так, на старонках “Дзянніцы” яшчэ раней з’явіліся па­э­тыч­ныя радкі нашых дэбютантаў Анас­та­сіі Снацкай з Астрыны і Іры­ны Тацэвіч з Жалудка. Шкада то­ль­кі, што дзяўчынкі рэдка дасылаюць свае вершы ў рэдакцыю. Юным ве­ль­мі хацелася б дапамагчы спа­чат­ку ў вершаскладанні, а потым і ў тым, што называецца зместам, воб­ра­за­мі, глыбінёй думкі. Ві­да­воч­на: перадаць сваю любоў да радзі­мы ў вершы значна цяжэй без твор­ча­га вопыту. Само імкненне, ад­нак, Наталлі Будрэвіч, Ангеліны Ас­цю­ке­віч, Наталлі Сцепуль, Нас­тас­сі Былеўскай, Алены Сямашка і ін­шых аўтараў   вельмі ўхвальнае. Ёсць жа добрыя прыклады, калі Шчу­чын­ш­чы­на нараджала паэтаў і пі­сь­мен­ні­каў. У іх, безумоўна, усё па­чы­на­ла­ся таксама з сачынення пра свой родны край.
Перамаглі
Як бы ні было цяжка вызначыць пе­ра­мож­цаў, а конкус ёсць конкурс. І першае месца па меркаванні жу­ры, у склад якога ўваходзілі суп­ра­ц­ў­ні­кі газеты “Дзянніца”, пры­суд­жа­на вучню ДУА “НПК Навадворскі дз/сад-СШ” Максіму Васілевічу, які ро­дам з Берштаў. Другой у на­мі­на­цыі “проза” стала дзевяцікласніца ДУА “НПК  Дэмбраўскі дз/сад-СШ” Іло­на Саўко.  Трэцяе месца раз­дзя­лі­лі Юлія Шостак з ДУА “НПК Ра­жан­каў­с­кі дз/сад-СШ” і Дзмітрый Бя­ла­ец з ДУА “НПК Каменскі дз/сад-СШ”. Заахвочвальны прыз зас­лу­жа­на атрымае Андрэй Ке­пель, вучань ДУА “НПК Скрыбаўскі дз/сад-СШ”, якога на конкурс прад­с­та­віў “Шчучынскі раённы  са­цы­я­ль­на-педагагічны цэнтр”.
Некалькі сачыненняў будуць апуб­лі­ка­ва­ны на старонках “Дзянніцы”. Аўтараў лепшых тво­раў мы запросім у рэдакцыю, каб паз­на­ё­міц­ца з арганізацыяй ра­бо­ты нашага выдання і ... атрымаць зас­лу­жа­ныя прызы.
Рычард БЯЛЯЧЫЦ.

Начало всех начал
У каждого из нас есть своя маленькая Родина. Это тот уголок, где человек родился, где прошло его детство, где живут его родители и находится родительский дом – начало всех начал.
Я уверен, что у каждого человека до конца его дней сохраняется любовь к тем местам, откуда берет начало его жизнь. И у каждого человека эти места свои, особенные. Для меня – это моя родная , любимая и очень красивая деревня Бершты. И это не просто слова. Не могут оставить безразличным человека ее красивые, захватывающие дух места. Одним из таких мест является удивительной красоты озеро, окруженное не мене чудесным сосновым бором. В любое время года окрестности очаровывают своей красотой и неповторимостью. Леса, золотистые и пахнущие грибами осенью, наполненные щебетом птиц летом, свежей зеленью весной, сказочно белые зимой… Далеко славятся они ягодным и грибным разнообразием, притягивают к себе путешественников.
Именно здесь, в Берштах, я узнал, как могут сильно любить тебя родные люди – мама и отец, как безгранична сила родительской любви, как врачует она твою душу. Во всех моих детских бедах они, чуткие и справедливые, были мне опорой и утешением. Мама привила мне интерес к музыке, чтению, отец – к спорту, увлек своим любимым делом – пчеловодством. Они научили меня ценить труд, уважать людей. Научили всему, что умели и знали сами, и благодаря им я не буду беспомощным в будущем, когда мне придется уехать учиться.
Здесь я узнал о традициях и праздниках своего народа. Все мы любим и празднуем Рождество, Пасху, Купалье. В маленькой Берштовской базовой школе, которая уже давно закрыта, я научился читать, писать, считать. Когда-то мама привела меня за руку в местную церквушку, где мне открылась великая исцеляющая сила первых искренних детских молитв.
Здесь всегда тихо, спокойно. Все знают друг друга, поддерживают друг друга улыбкой и приветствием, которыми мои односельчане начинают свой трудовой день. Человек не остается тут одиноким. У меня здесь также много друзей. Вместе мы организуем и игры, и походы, и просто отдых у костра. Есть у нас место, которое объединяет нас всех, где можно просто помолчать, или дать обещание, сказать по-мужски о чем-то важном – это могила Валентина Александрова. Сюда приезжают из разных уголков нашей Беларуси, гости из России. Мы гордимся им, нашим отважным героем, который сражался за нашу землю.
В одной из легенд я прочитал, что в красивых местах рождаются красивые люди. И, наверное, это так, потому что в моей деревне они есть, богатые и красивые своей душой. И благодаря им, их стихам и песням в нашей республике знают о красоте нашей деревни. Рядом с нами живет замечательный человек – Русилко Любовь Николаевна. Много лет отдала она школе. Учила наших родителей, знает в лицо своих учеников и их детей. Ее перо дало жизнь множеству стихотворных строчек о красоте нашего края, о его природных богатствах, о людях, о его истории.
… Я никогда не задумывался, за что я люблю свою деревню. Искать ответ на этот вопрос побудила меня тема сочинения. Можно бесконечно перечислять достоинства моей деревеньки, но мне кажется, что родные места дороги нашему сердцу не за что-то, а просто потому, что они есть, что именно здесь в нашу душу входит чувство семьи, и начинаешь ощущать полноту жизни и уверенность в себе.
Максим ВАСИЛЕВИЧ,
ученик Новодворской СШ, I место.

Дрэвы як людзі
У акно нешта ціха  пастукала. Гэты стук прымусіў прачнуцца вельмі рана, паглядзець на вуліцу. Усе празрыстыя шыбы аблеплены жоўтымі, зялёнымі, карычневымі лістамі клёна. Яны вельмі моцна трымаюцца за шкляныя валокны і заглядваюць у цёплы і ўтульны пакой. А тоненькія «хвосцікі» працягваюць адбіваць па шыбах розныя такты. Гэтая ранішняя мелодыя прымушае мяне пачаць новы асенні дзень па-іншаму, не так, як звычайна...

Асенняя мазаіка і стук лістоў клічуць мяне на вуліцу, прапаноўваюць  апынуцца  ва ўтульным  двары маей роднай вёскі. Магчыма, гэта нейкі знак. Ды так, канешне. Значыць, мясцовыя краявіды клічуць мяне на сустрэчу. І я пайду… Дрэвы ведаюць і тонка адчуваюць, што за штодзённымі клопатамі мы не заўважаем прыгажосці, незвычайнасці блізкіх сэрцу мясцін .
Радасць спаткання з роднымі краявідамі прымусіла маё сэрца стукаць часцей. Ага, зразумела, значыць, і яно рвецца туды, дзе я зусім нядаўна  бегала басанож, набіралася сіл, станавілася на ногі.
Хуценька апрануўшыся і паснедаўшы, я перажагналася перад дарогай і выйшла з дому.  Бачу: на дахах драўляных дамоў затрымліваюцца прамяні ўзыходзячага сонца. Яно спяшаецца ў вёску, каб адправіць на працу руплівых вяскоўцаў, абдарыць іх сваім цяплом і даць сілы. Я люблю назіраць за пачаткам дня ў маёй роднай весцы. Дзень пачынаецца зусім не так, як у горадзе. Іду і бачу: на выгане, быццам белая хмара, нетаропка праходжваюцца і гагочуць гусі. Дзесьці ўдалечыні чуецца брэх заўзятых сабак, кудахтанне нясушак. Бязмежнае пачуцце захаплення выклікаюць гэтыя родныя і любыя з маленства гукі і вобразы.
Шырокая вясковая дарога, нібы роўная стужка, бяжыць праз поле. Гляджу і любуюся, якое раздолле, якая прыгажосць гаспадарыць на сумных палетках з жытнёвай пожняй. Гэта яны сумуюць, што асірацелі ў выніку зжатых каласочкаў, патаптаных васількоў і валошкаў, што ківалі сваімі галоўкамі ў густой збажыне. Колькі працы хлебаробаў было ўкладзена ў зямельку, каб яна парадавала сваім ураджаем, даставіла хлеб на стол гасціннага беларуса!
Міжволі кідаю свой позірк удалячынь. За вёскай на пашы лайдачыць жывёла. Каля яе важна ходзіць пастух, мой сусед, сціснуўшы ў вуснах доўгую травінку. Ён мае час паразважаць, падумаць, колькі малака сёння адвязуць у горад, колькі кісламалочных прадуктаў трапіць на стол грамадзян Гродна, Брэста, Мінска. Божачка, дзякуй табе за працу вяскоўца, якой жыве чалавек, корміць сваю сям’ю, сваю Радзіму.
Далей ногі самі нясуць мяне за вёску. За паўвярсты ад яе раскінуўся невялікі хутарок. Некалькі хат, гаспадарчыя пабудовы, адзінокія таўстастволыя дубы, вязы, грабы… Яны сведкі многіх гістарычных падзей, што адбываліся тут, на дэмбраўскай зямлі. Гэтыя дрэвы такія родныя! У кожнага     з іх свае таямніцы і сакрэты, мары і жаданні. На іх галінах прымацоўвалі арэлі і гушкаліся мае бацькі, дзяды. А зараз дрэвы радуюць і нас, мясцовую моладзь. У летнюю спёку абараняюць ад гарачага сонца, вясной цешаць вока сваім пышным  убраннем.
Многавяковыя дрэвы нагадваюць мне старых людзей, якія па натуры аптымісты, моцна трымаюцца за жыццё, радуюцца яму, не згінаюцца пад ветрам турбот і клопатаў. Многаму можна ў іх павучыцца! Далоні самі складваюцца, і сэрца дзякуе за бабуль і дзядуль - аднавяскоўцаў,  якія ўсё яшчэ побач.    
Праходжу каля блакітнай паўнаводнай стужкі. Гэта наша рачулка. Бачу з моста, як на нашай вуліцы гуляюць дзеці, у парку гамоніць моладзь. Гэта таксама дарагое для мяне месца і дарагія маладыя людзі. Гэты мост з’яўляецца сімвалам  сустрэч, прызнанняў. А хіба месцы і падзеі, звязаныя з пачуццямі (любоў да роднага краю і каханне) забываюцца? Ды не. Ніколі і нікім. Бо малая радзіма для кожнага чалавека – адна з найвялікшых і любых сэрцу каштоўнасцей. З самага дзяцінства яна адорвае нас усім тым, што пасля шукаецца, але не заўсёды знаходзіцца на шырокіх прасторах чужой зямлі.
Як хутка праходзіць час…Вось ужо чуюцца пералівы гучных званоў мясцовых храмаў. Яны клічуць вернікаў, праваслаўных і католікаў, на ранішнюю малітву. За аднавяскоўцамі спяшаюся і я. У гэтым святым месцы сёння мы будзем маліцца за здароўе мясцовых жыхароў, мір і спакой на зямлі. І хто ведае, можа, якраз з гэтай звычайнай вёсачкі і даляцяць просьбы да Усявышняга.
Выйшаўшы з храма, разумею: ужо настаў час вяртацца дадому. Невялікая экскурсія па мясцовых краявідах скончана. Іду і лаўлю сябе на думцы: для мяне Дэмбрава – гэта мае жыцце. Я люблю сваю вёску моцна і аддана. І ганаруся, што з’яўляюся сельскай жыхаркай. Нягледзячы на тое, што сучасная гарадская моладзь часам насміхаецца з “дзеравеншчыны”. Няхай і так. Але нашы мясцовыя маладыя людзі дзякуючы навучанню ў мясцовай школе – дастойна знаходзяць месца ў навучальных установах і працоўных калектывах краіны.
Я ўпэўнена, што той, хто хоць аднойчы наведае Дэмбрава, усім сэрцам палюбіць гэты цудоўны край, дзе велічна ўзвышаюцца храмы, спее збажына, жывуць добрыя працавітыя людзі, радуюць вока непаўторныя малюнкі прыроды, дзіцячыя галасы.
Ілона САЎКО,
вучаніца Дэмбраўскай СШ, II месца.