Спыніць дэградацыю душы | Дзяннiца

Спыніць дэградацыю душы

Версия для печатиВерсия для печати

Жыхары Мажэйкаўскага се­ль­са­ве­та сабраліся на сельскі сход, каб пагаварыць аб зла­бадзён­ным
У Скрыбаўскім дз/с-СШ на сус­т­рэ­чу з прадстаўнікамі розных служ­баў раёна сабраліся вяс­коў­цы, што тра­пі­лі ў спіс не­надзей­ных: аба­вя­за­ныя асобы, ама­та­ры спіртнога і тыя, хто не мае асо­ба­га жадання пра­ца­ваць. Скла­ла­ся такое ўра­жан­не, што гэ­тыя людзі, да якіх бес­пе­ра­пын­на стараюцца дас­ту­кац­ца прад­с­таў­ні­кі мясцовай ула­ды і пра­ва­а­хоў­ных органаў, суп­ра­цоў­ні­кі аддзела па надз­вы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях і медыкі, ра­бот­ні­кі са­цы­я­ль­най службы і свя­та­ры, ужо пры­вык­лі да па­вы­ша­най увагі і ўсп­ры­ма­юць такія сус­т­рэ­чы як нешта будзённае. А вось ці збі­ра­юц­ца яны штосьці мя­няць у сва­ім жыцці – вялікае пы­тан­не. І нават прык­ла­ды чу­жых трагедый, гора і смер­ці, зда­ец­ца, не кранаюць за­ка­ра­не­лых ал­ка­го­лі­каў, якія лічаць, што з імі такое ніколі не зда­рыц­ца…


Зайсці ў кожны дом
На тэрыторыі сельсавета пра­водзіц­ца пастаянная мэ­та­на­кі­ра­ва­ная работа па папярэджанні па­жа­раў. Аб гэтым расказала старшыня Ма­жэй­каў­с­ка­га се­ль­вы­кан­ка­ма На­тал­ля Час­ла­ваў­на Хоміч. Летась чле­ны аглядных ка­мі­сій аб­с­ле­да­ва­лі 496 до­маў­ла­дан­няў і наведалі се­м­’і, у якіх вы­хоў­ва­юц­ца не­паў­на­лет­нія дзеці, і дзе­ці, што зна­ходзяц­ца ў са­цы­я­ль­на-не­бяс­печ­ным становішчы. Не аб­мі­ну­лі чле­ны камісій і дамы ін­ва­лі­даў, людзей адзінока пра­жы­ва­ю­чых і ін­шых. Па выніках гэтых аб­с­ле­да­ван­няў былі адрамантаваны 22 печкі, 16 дымаходаў, у 12 вяс­коў­цаў пры­ведзе­на ў належны стан элек­т­рап­ра­вод­ка.
Сур’ёзная праблема для се­ль­са­ве­та – п’янства. Пра­фі­лак­тыч­ная ра­бо­та з аматарамі спіртных на­піт­каў вядзец­ца пастаянна. У мі­ну­лым годзе восем такіх асоб на­кі­ра­ва­лі­ся на лячэнне ў лячэбна-пра­цоў­ны пра­фі­лак­то­рый. Пры садзе­ян­ні ўчас­т­ко­ва­га інспектара міліцыі Ан­д­рэя Уладзіміравіча Арцюха аб­с­ле­да­ва­ны яшчэ 48 чалавек, якія ма­юць неабходнасць у лячэнні ад ал­ка­го­ль­най  залежнасці. Уво­гу­ле на тэрыторыі сельсавета больш за 10 працэнтаў на­се­ль­ніц­т­ва зна­ходзіц­ца на ўліку па пры­чы­не злоў­жы­ван­ня спіртнога.
Адна з мер, якая дапамагае па­пя­рэдзіць пажары, – выкарыстанне нез­га­ра­ль­най пасцельнай бялізны. У мінулым годзе сем жыхароў се­ль­са­ве­та забяспечаны такімі кам­п­лек­та­мі: для дваіх іх набыла ра­ён­ная арганізацыя таварыства Чыр­во­на­га Крыжа, двое купілі нез­га­ра­ль­ную бялізну за ўласныя сродкі і тра­ім яе ап­ла­ці­ла ўпраўленне па пра­цы, за­ня­тас­ці і сацыяльнай аба­ро­не на­се­ль­ніц­т­ва.  

“Памаліся за мяне, мама…”

Немагчыма без слёз глядзець кад­ры з фільма, знятага суп­ра­цоў­ні­ка­мі МНС, у аснове якога –  рэ­а­ль­ныя факты гібелі дзяцей і страш­нае гора бацькоў… Вось вы­ра­та­ва­ль­ні­кі дастаюць з пясчанага ка­р­’­е­ра хлапчука, якога засыпала пяс­ком. Толькі на другі дзень ус­п­лы­ва­юць у Сожы целы дзвюх дзяў­чы­нак, што купаліся без нагляду ба­ць­коў. Уся вёска праводзіць у апош­ні шлях траіх дзетак, якія за­гі­ну­лі ў пажары ў Нацкава… Страш­ная цана ракавога імгнення…
У гібелі дзяцей вінаваты бацькі, якія не дагледзелі, пакінулі, не па­ду­ма­лі… А хто вінаваты ў тым, што са­мі дарослыя не цэняць сваё жыц­цё? У мінулым годзе ў  нашым ра­ё­не ў пажарах загінулі чатыры ча­ла­ве­кі, і ўсе яны знаходзіліся ў ста­не ал­ка­го­ль­на­га ап’янення. Пра гэ­тыя тра­гіч­ныя выпадкі нагадаў удзе­ль­ні­кам сустрэчы першы на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка Шчучынскага РАНС Сяр­гей Валер’евіч Якімовіч. І пры­вёў са­мы апошні прыклад ча­ла­ве­чай бяс­печ­нас­ці, з якім су­тык­нуў­ся у в. Фар­ны Канец, дзе ён  пра­ца­ваў у складзе агляднай ка­мі­сіі. У адным з дамоў у 11 гадзін дня(!) кампанія з чатырох чалавек рас­пі­ва­ла спір­т­ныя напіткі. Дапіліся да таго, што адзін з сабутэльнікаў ус­таць ужо не мог і валяўся на пад­ло­зе. Пакой за­кі­да­ны акуркамі, ка­ля самай печы – дро­вы. Хіба ж да­лё­ка да бяды?
Сяргей Валер’евіч па­рэ­ка­мен­да­ваў­ п­ры­сут­ным на сельскім сходзе яш­чэ раз праверыць элек­т­рап­ра­вод­ку, печы і ацяпляльныя пры­бо­ры, спраўнасць дымаходаў, выз­ва­ліць ад хламу паддашкавыя па­мяш­кан­ні. З 49 пажараў, што ад­бы­лі­ся на тэрыторыі нашага раёна ў мі­ну­лым годзе, 27 здарыліся па пры­чы­не неасцярожнага абы­ход­жан­ня з агнём. За некалькі тыдняў гэ­та­га года зарэгістравана пяць па­жа­раў.

З кулакамі – на бліжняга

Як расказаў начальнік аддзела ахо­вы правапарадку і прафілактыкі Шчу­чын­с­ка­га РАУС Сяргей Мі­ка­ла­е­віч Асовік, у мінулым годзе ў рай­ад­дзел паступіла 5823 па­ве­дам­лен­ні аб проціпраўных дзеяннях гра­мадзян. У 457 выпадках, 225 з якіх складаюць крадзяжы, былі ўзбуд­жа­ны крымінальныя справы. 16 учыненых злачынстваў звязаны з сямейна-бытавымі адносінамі. Ле­тась 225 грамадзян былі пры­цяг­ну­ты да адміністрацыйнай ад­каз­нас­ці ў сувязі з тым, што ўчынілі про­ціп­раў­ныя дзеянні ў адносінах да сваіх родных, а 71 чалавек на­кі­ра­ваў­ся на лячэнне ў ЛПП. 

Каб папярэдзіць насілле ў се­м­’­ях, з 25 па 29 студзеня на тэ­ры­то­рыі нашага раёна праводзіцца спецыяльнае ком­п­лек­с­нае мерапрыемства “Быт”, у ходзе якога прадстаўнікі пра­ва­а­хоў­ных органаў наведваюць людзей сталага ўзросту, з якімі жы­вуць нідзе не працуючыя аса­цы­я­ль­ныя асобы, а таксама сем’і дэ­ба­шы­раў і выпівох.
Прычынай многіх трагедый, гі­бе­лі людзей у пажарах, а таксама пра­ва­па­ру­шэн­няў і злачынстваў ста­но­віц­ца алкаголь. У адносінах да злоўжываючых спіртнымі на­піт­ка­мі прымаюцца адпаведныя ме­ры. Гэта яшчэ раз падкрэсліла старшы па­моч­нік пракурора Алена Ва­ле­р­’­еў­на Адаміцкая.

Гарэлка ў абмен на жыццё

– Днямі ў прыёмны пакой Шчу­чын­с­кай ЦРБ паступіў са­ра­ка­га­до­вы мужчына з ракавіцкага рэгіёна, які піў, пачынаючы з новага года, – ад­ра­зу з пераканаўчых прыкладаў па­ча­ла сваё выступленне ўрач-нар­ко­лаг Шчучынскай ЦРБ Люд­мі­ла Яраславаўна Чудоўская. – У ба­ль­ні­цу алкаголіка даставілі ў такім ста­не, што адразу прыйшлося змяш­чаць у рэанімацыю, дзе ён пра­быў тры дні. А колькі яшчэ мож­на прывесці такіх прыкладаў, калі людзі бяздумна не цэняць сваё жыц­цё! У нашай краіне кожныя тры-чатыры хвіліны аказваецца да­па­мо­га чалавеку, які звярнуўся ў ба­ль­ні­цу п’яным. А гэты ж час док­тар мог бы прыс­вя­ціць пацыенту, які не сам шукаў сабе хваробу, хво­ра­му дзі­ця­ці…
Летась ад знешніх прычын у на­шым раёне пайшлі з жыцця 47 ча­ла­век. Было вынесена 228 зак­лю­чэн­няў для асоб, якія пакутуюць ад ал­ка­го­ль­най залежнасці і маюць пат­рэ­бу ў лячэнні ў ЛПП, 57 з іх – ма­ла­дыя мужчыны да 30 год…
Доктар прапанавала ўсім, хто су­тык­нуў­ся з такой праблемай і не мае сіл справіцца сам, звяртацца па дапамогу ў бальніцу, можна ана­нім­на.

“Пісьмы шчасця”

хутка атрымаюць грамадзяне, якія ў мінулым годзе не ад­п­ра­ца­ва­лі шэсць месяцаў (183 дні). Аб гэтым па­ве­да­мі­ла ўдзельнікам сходу на­ча­ль­нік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на­се­ль­ніц­т­ва Алена Пятроўна Новік. Згодна з Дэк­рэ­там №3 Прэзідэнта Рэс­пуб­лі­кі Беларусь “Аб папярэджанні са­цы­я­ль­на­га ўтрыманства”, яны аба­вя­за­ны заплаціць падатак у па­ме­ры 20 базавых велічынь. За ня­вып­ла­ту прадугледжаны штраф або ад­мі­ніс­т­ра­цый­ны арышт з аба­вяз­ко­вым прымусам працаваць. Месца працы для такіх людзей яшчэ будзе вызначана.
Алена Пятроўна расказала і аб тым, што, згодна з Указам Прэ­зі­дэн­та Рэспублікі Беларусь №534 ад 31 снеж­ня 2015 года “Аб пытаннях сацыяльнага забеспячэння”, для атрымання пра­цоў­най пенсіі па ўзросце ў 2016 годзе ча­ла­ве­ку неабходна адпрацаваць 15 год і 6 месяцаў (ні служба ў арміі, ні гады вучобы, ні догляд за дзе­ць­мі не ўваходзяць у працоўны стаж). З кожным годам гэты крытэрый будзе павышацца. Тым, у каго патрэбнага ста­жу не будзе, назначаецца са­цы­я­ль­ная пенсія: для мужчын – у  65 год, для жанчын – у 60. Памер та­кой пенсіі – палавіна бюджэту пра­жы­тач­на­га мінімуму (на сён­няш­ні дзень гэта прыкладна 780 000 рублёў).

“Задумайцеся пра сваё жыц­цё!”

Заклікалі ўдзельнікаў сельскага схо­ду святары: ксёндз Андрэй Кеў­люк – настаяцель касцёла Прас­вя­той Тройцы ў в. Ішчална  і айцец Мі­ха­іл Лойка – настаяцель храма Ра­жас­т­ва Прасвятой Багародзіцы ў в. Мураванка. Яны гаварылі аб тым, што кожны чалавек павінен знай­с­ці корань зла ў самім сабе і ста­рац­ца яго выкараніць. Не варта тап­таць сваю годнасць, а трэба ад­шу­каць сілы і змяніць сваё жыццё. Для кожнага чалавека адкрыта да­ро­га ў храм, дзе можна атрымаць да­па­мо­гу.
Падчас сходу ўдзельнікі за­да­ва­лі хвалюючыя пытанні, у тым ліку і на­конт працаўладкавання. Тлу­ма­чэн­ні даў кіраўнік мясцовай гас­па­дар­кі – дырэктар саўгаса “Вялікае Ма­жэй­ка­ва” Юрый Генрыкавіч Бя­ляў­с­кі. Аказ­ва­ец­ца, пры жаданні і ў зі­мо­вы пе­ры­яд вяскоўцу можна не сядзець дома без работы.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.