Звужаць буферную зону рана, лічыць галоўны ветурач ра­ё­на, засцерагаючы ад пагрозы АЧС | Дзяннiца

Звужаць буферную зону рана, лічыць галоўны ветурач ра­ё­на, засцерагаючы ад пагрозы АЧС

Версия для печатиВерсия для печати

Усё часцей вяскоўцы ўзды­ма­юць пытанне, калі ж, на­рэш­це, можна будзе аднавіць сві­на­га­доў­лю на ўласным пад­во­р­’і. Як вядома, з узнікненнем паг­ро­зы пранікнення віруса АЧС бы­лі створаны пя­ці­кі­ла­мет­ро­выя буферныя зоны вакол сві­на­га­доў­чых комплексаў і ферм. У гэтай мясцовасці сялянам стро­га забараняецца раз­водзіць “хаўронняў”. Але ж, зда­ец­ца, ажыятаж вакол аф­ры­кан­с­кай чумы свіней прыціх. Мы ні­бы­та ўжо перамаглі ўзнікшую паг­ро­зу. Дык ці не пара пайсці людзям насустрач? Мер­ка­ван­нем наконт гэтага мы па­ці­ка­ві­лі­ся ў галоўнага ветурача раёна С.А. Шэршаня.

– Сяргей Аркадзьевіч, ходзяць чут­кі, што плошчы буферных зон могуць быць істотна па­мен­ша­ны?

– Сапраўды, згодна з да­паў­нен­нем №1057 да Пастановы №758 Са­ве­та Міністраў “Аб дадатковых ме­рах па ліквідацыі і недапушчэнні рас­паў­сюд­ж­ван­ня афрыканскай чу­мы свіней і другіх небяспечных зах­вор­ван­няў жывёлы” па ўзгадненні з вет­с­луж­бай і раённай уладай бу­фер­ная зона можа быць па­мен­ша­на да двух кіламетраў вакол жы­вё­ла­га­доў­чых комплексаў ма­гут­нас­цю 12 тысяч галоў і да паў­кі­ла­мет­ра вакол маленькіх ферм. Аднак як спе­цы­я­ліст лічу, што ў нашых умо­вах рабіць гэта рана. На Гродзен­ш­чы­не ўтрымліваецца 600 тысяч сві­ней, у нашым раёне – 120 тысяч. Гэ­та каласальныя эканамічныя ак­ты­вы. І дапусціць успышку АЧС у пра­мыс­ло­вых маштабах не­да­ра­ва­ль­на. Вось таму на сённяшні дзень у пяцікіламетровую буферную зону ля свінагадоўчых комплексаў ува­ходзяць 96 вёсак, дзе забаронена раз­водзіць свіней. Нашы спе­цы­я­ліс­ты два разы ў месяц на­вед­ва­юць свінакомплексы раёна і пра­водзяць там маніторынг. Увогуле сі­ту­а­цыя з афрыканскай чумой на Шчу­чын­ш­чы­не пакуль застаецца нап­ру­жа­най, але мы робім усё маг­чы­мае, каб не дапусціць рас­паў­сюд­ж­ван­ня інфекцыі. Спадзяёмся, што вяскоўцы аднясуцца да пры­ня­та­га рашэння аб захаванні пя­ці­кі­ла­мет­ро­вай буфернай зоны з ра­зу­мен­нем і знойдуць здаровую аль­тэр­на­ты­ву хатняй свінагадоўлі.

– Чым жа небяспечны вірус АЧС?

– Ужо больш за сто гадоў ву­чо­ныя ўсяго свету змагаюцца з гэтым зах­вор­ван­нем. І калі супраць кла­січ­най чумы свіней ужо знойдзена эфек­тыў­ная вакцына, то “афрыканка” пастаянна муціруе і пра­цяг­вае знішчаць жывёлу. Пры­чым АЧС распаўсюджваецца не то­ль­кі на хатніх свіней, але і на дзікіх ка­ба­ноў, якія часта з’яўляюцца но­сь­бі­та­мі віруса. Інкубацыйны пе­ры­яд доўжыцца ад 5 гадзін да 15 дзён. Характэрныя такія сімптомы хва­ро­бы, як адсутнасць апетыту ў жы­вё­лы, павышаная тэмпература, па­чыр­ва­нен­не або пасіненне га­ла­вы, вушэй, жывата. Але кан­чат­ко­вы дыягназ можа паставіць толькі ква­лі­фі­ка­ва­ны спецыяліст пасля ла­ба­ра­тор­ных даследаванняў. Та­му пры першых падазрэннях зах­вор­ван­ня свіней, у тым ліку і на аф­ры­кан­с­кую чуму, неабходна аба­вяз­ко­ва патэлефанаваць у ве­тэ­ры­нар­ную службу раёна па нумарах 28-9-31 або 28-3-96, ці звярнуцца да ве­тэ­ры­нар­на­га спецыяліста па мес­цы жыхарства.

– Якія асноўныя шляхі рас­паў­сюд­ж­ван­ня віруса АЧС і меры пра­фі­лак­ты­кі?

– Часцей за ўсё вірус трапляе на ся­лян­с­кія падворкі з лесу, прычым яго могуць занесці як дзікія і бадзяж­ныя жывёлы, так і сам ча­ла­век.
Вядомы выпадкі, калі прычынай за­ра­жэн­ня станавіліся няякасныя кар­мы, якія не прайшлі аба­вяз­ко­вую тэрмаапрацоўку. Таму вельмі важ­на выконваць усе правілы бі­я­ла­гіч­най абароны. Карміць хатніх сві­ней павінен толькі сам гаспадар у спецвопратцы і спецабутку. Аб­га­радзі­це хлеў і не пускайце туды ні­ко­га, нават суседзяў, якія, самі таго не ведаючы, могуць з’яўляцца раз­нос­чы­ка­мі захворвання.

– Як паляўнічым не прынесці ві­рус АЧС з лесу?

– Яны павінны быць асабліва ас­ця­рож­ны­мі. На тэрыторыі раёна ў ле­се здабыты восем кабаноў, якія ака­за­лі­ся носьбітамі афрыканскай чу­мы. Таму паляваць на дзіка ця­пер можна толькі ў прысутнасці еге­ра, прычым тушу абавязкова трэ­ба знішчыць пад кантролем ве­тэ­ры­на­ра. Усяго ў мінулым годзе па­ляў­ні­чы­мі гаспадаркамі раёна бы­ло адстрэлена 136 дзікіх ка­ба­ноў.

– Сяргей Аркадзьевіч, што ра­біць, калі ўсё ж не ўдалося зас­це­раг­чы хатніх свіней ад аф­ры­кан­с­кай чумы?

– Гаспадар павінен адразу вык­лі­каць ветурача або па­тэ­ле­фа­на­ваць у сельвыканкам. Нашы спе­цы­я­ліс­ты прыедуць і паставяць кан­чат­ко­вы дыягназ, прычым зро­бяць гэта бясплатна. Калі зах­вор­ван­не пацвердзіцца, то ўсе свінні ў ача­гу будуць знішчаны, а тушы спа­ле­ны. Але дзяржава выплаціць гас­па­да­рам грашовую кам­пен­са­цыю. Тушы здаровых жывёл па­кі­нуць людзям. Праз год у на­се­ле­ным пункце, дзе быў зафіксаваны ачаг АЧС, пасля правядзення пра­фі­лак­тыч­ных мерапрыемстваў мож­на будзе зноў разводзіць сві­ней.
Некаторыя нядбайныя гас­па­да­ры ўтойваюць падзеж ад “аф­ры­кан­кі”, тайна вывозяць тушы ў лес і спа­ль­ва­юць іх або закопваюць, што рабіць строга забараняецца. Ста­рас­ты вёсак павінны ін­фар­ма­ваць аб гэтым ветэрынарную служ­бу раёна. Памятайце, толькі разам мы зможам спыніць афрыканскую чу­му свіней.
Гутарыў Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.