Для чытачоў – новыя выс­та­вы | Дзяннiца

Для чытачоў – новыя выс­та­вы

Версия для печатиВерсия для печати

Шчучынская раённая цэн­т­ра­ль­ная бібліятэка імя Цёткі пад­рых­та­ва­ла для чытачоў цікавыя выс­та­вы. Тры кніжныя стэлажы, прыс­ве­ча­ныя Году культуры, раз­мяс­ці­лі­ся ў чытальнай зале, яш­чэ адзін – у  канферэнц-зале. Ця­пер кожны жадаючы зможа хут­ка знайсці цікавую ін­фар­ма­цыю пра Беларусь і яе слаўных дзе­я­чаў.


– Над афармленнем выстаў твор­ча папрацавалі нашы ра­бот­ні­кі, – расказвае галоўны бібліятэкар Люд­мі­ла Антонаўна Аляксей. – Па­даб­ра­ная літаратура распавядае пра беларускія традыцыі і звычаі, сла­ву­тыя мясціны і архітэктурныя пом­ні­кі нашай Радзімы. Пра Шчу­чын­ш­чы­ну таксама тут ёсць многа кніг. Пачэснае месца на выставе за­ня­лі творы мясцовых пі­сь­мен­ні­каў і паэтаў. Мы не абмінулі  ўва­гай і слаўных юбіляраў. Так, адзін з раз­дзе­лаў выставы расказвае пра Ала­і­зу Пашкевіч – Цётку, 140-год­дзе з дня нараджэння якой сёлета адз­на­чыць Беларусь. Асобная эк­с­па­зі­цыя прысвечана жыццю і твор­час­ці яшчэ аднаго юбіляра –  Івана Ша­мя­кі­на.
На сённяшні дзень кніжны фонд Шчучынскай раённай цэн­т­ра­ль­най бібліятэкі імя Цёткі налічвае больш за 103 тысячы экзэмпляраў, 55 тысяч з іх – мастацкая лі­та­ра­ту­ра. Колькасць чытачоў – звыш 4 ты­сяч 600 чалавек.  
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.