Сёмы сезон паспяхова за­вяр­шыў­ся | Дзяннiца

Сёмы сезон паспяхова за­вяр­шыў­ся

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна ў СШ №1 г. Шчучына прай­шоў турнір па ін­тэ­лек­ту­а­ль­ных гульнях, прысвечаны Году мо­ладзі, які стаў завяршэннем сё­ма­га сезона  раённага клуба зна­та­коў.
– На гэты раз у турніры прымалі ўдзел 28 школьных каманд і адна ма­ладзёж­ная, – расказвае бяз­змен­ная вядучая клуба, настаўніца за­меж­най мовы СШ №1 г. Шчу­чы­на Таццяна Чаславаўна Бадзю­ко­ва. – Рабяты гулялі выдатна: не бы­ло ні аднаго пытання, на якое б не адказалі юныя інтэлектуалы. На тур­ні­ры быў прадстаўлены ва­лан­цёр­с­кі атрад «Продвижение» з Ас­т­рын­с­кай СШ – лепшы ў рэспубліцы па выніках 2014 года. 

Пахварэць за рабят прыйшла і бы­лая настаўніца першай га­рад­с­кой школы Таісія Міхайлаўна Май­ко, па ініцыятыве якой яшчэ ў 1992 годзе на Шчучыншчыне зарадзіўся клуб­ны рух інтэлектуалаў. Яна па­чы­на­ла працаваць са школьным клу­бам знатакоў. У музеі СШ №1 на­ват ёсць экспазіцыя, прыс­ве­ча­ная яго дзейнасці. А ўжо з 2009 го­да гульні інтэлектуалаў набылі больш шырокія маштабы. 
– Тэмы для турніраў мы вы­бі­ра­ем самыя розныя, – працягвае Т.Ч. Бадзю­ко­ва. –  Праходзілі гульні, прыс­ве­ча­ныя Году гасціннасці, а так­са­ма розным школьным прад­ме­там – гісторыі, геаграфіі, дак­лад­ным навукам. У наступным сезоне пла­ну­ем правесці турнір, прыс­ве­ча­ны філалогіі. Для таго, каб па­даб­раць цікавыя заданні, пе­ра­гор­т­ваю масу літаратуры, многа часу пра­вод­жу ў інтэрнэце. Пытанні для ме­ды­я­аз­бу­кі заўсёды складаю са­ма. Гэта настолькі захапляе, што на­ват не заўважаеш, як ляціць час.
Першае месца ў турніры, прыс­ве­ча­ным Году моладзі, сярод 5-7 кла­саў заняла каманда «Дынаміт» з СШ №1 г. Шчучына. Пераможцам ся­род 8-9 класаў стала каманда «Дарада» з Навадворскай СШ. Ве­ль­мі напружаная барацьба раз­гар­ну­ла­ся ў старшакласнікаў. З мі­ні­ма­ль­най перавагай у лідары вый­ш­ла каманда «Аднакласнікі» СШ №1 г. Шчучына. Толькі на некалькі ба­лаў адсталі ад яе каманды «Геліос» з СШ №2 г. Шчучына і «Факел» з гім­на­зіі. 
– Вельмі прыемна бачыць, з якім азар­там і жаданнем перамагчы гу­ля­юць школьнікі, – гаворыць Тац­ця­на Чаславаўна. – У гэтым вя­лі­кая заслуга іх трэнераў, якія раз­дзя­ля­юць інтарэсы сваіх вы­ха­ван­цаў. Словы падзякі хочацца вы­ка­заць Т.І. Пекар (СШ №2 г. Шчу­чы­на), М.Я. Будзько (Навадворская СШ), Ж.Г. Гайда (гімназія), І.Э. Саў­ко (Дэмбраўскі дз/с-СШ), Я.С. Ас­тап (Галавічпольскі дз/с-СШ), Л.В. Чырэц (Астрынская СШ). І я іх ве­ль­мі добра разумею, таму што і маё жыццё ўжо дзесяць год не­па­рыў­на звязана з клубам ін­тэ­лек­ту­а­ль­ных гульняў.
Напэўна, для таго, каб у чарговы раз адчуць дух саперніцтва, пра­ве­рыць свае сілы, сустрэцца з сяб­ра­мі і атрымаць каласальны зарад ста­ноў­чых эмоцый, збіраецца на тур­нір і каманда працуючай мо­ладзі. Яна не змагаецца за званне мац­ней­шай разам са школьнымі ка­ман­да­мі. Проста маладыя людзі не могуць адмовіць сабе ў за­да­ва­ль­нен­ні зноў пабываць на ін­тэ­лек­ту­а­ль­ным турніры, каб пашукаць  ад­ка­зы на складаныя пытанні, па­шы­рыць свой кругагляд.  
Дзякуючы аддзелу адукацыі, спор­ту і турызму, аддзелу ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па спра­вах моладзі Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма, а таксама РК БРСМ пе­ра­мож­цы турніру атрымалі падарункі. 
Ганна РУДСКАЯ.