Не май сто рублёў, а май сто сяб­роў! | Дзяннiца

Не май сто рублёў, а май сто сяб­роў!

Версия для печатиВерсия для печати

Справядлівасць гэтай мудрай пры­каз­кі пацвердзіў Дзень пад­піс­чы­ка,  падчас якога на ра­ён­ную газету пад­пі­са­лі­ся больш за сто чалавек.

Нават цяжка сказаць, што спры­я­ла такой актыўнасці пры­хі­ль­ні­каў нашай га­зе­ты. Ці то мес­ца, ці то пагодлівы дзянёк, ці то прадчуванне свят, ці то жа­дан­не не развітвацца з “Дзянніцай” і ў 2016 годзе? А маг­чы­ма, усё ра­зам! Толькі ў се­ра­ду ў вызначаны час на плош­чы Свабоды ля палаткі нашых пар­т­нё­раў-паш­та­ві­коў ут­ва­ры­ла­ся чарга. Нават мой калега, кі­раў­нік пункта ўласных ка­рэс­пан­дэн­таў “СБ” па Гродзенскай воб­лас­ці У.У. Козыраў, што пра­ца­ваў побач, быў пры­ем­на здзіў­ле­ны адданасцю шчучынцаў сваёй ра­ён­цы.  

Адным з першых падпісаўся на “Дзянніцу” жыхар вёскі Ста­раў­ш­чы­на Іван Іва­на­віч Драгун. Ма­лай­чы­на, не паленаваўся прыехаць у рай­цэнтр, каб пабыць на гэтым свя­це еднасці чытачоў і жур­на­ліс­таў.
– У Шчучын завітаў па справах, а тут на плошчы так весела, што і я да­лу­чыў­ся, – дзеліцца пенсіянер. – Ра­ён­ку сваю чытаю даўно, у мі­ну­лым годзе нават прыз вый­г­раў. Вы­пі­саў газету і на будучы год, каб быць у курсе ўсіх спраў у раёне.
Яшчэ адна наша падпісчыца Ган­на Мар’янаўна Пацук, жыхарка вёс­кі Рэзы, рас­ка­за­ла, што раёнка для яе – крыніца інфармацыі пра жыц­цё раёна. “Заўсёды чакаю га­зе­ту, яна мне вельмі падабаецца”, – прызналася жанчына.
Любіць сваю раёнку і Таццяна Бра­ніс­ла­ваў­на Залога са Шчучына. 
– “Дзянніца” раскажа, што дзе бу­ду­ец­ца, што дзе цікавае ад­бы­ва­ец­ца, – заз­на­чае жанчына. – Збі­раю кулінарныя рэцэпты, парады па агародніцтве. А як жа мне пры­ем­на чытаць пра поспехі сваіх уну­чак! Настачка прыгожа малюе, зай­ма­ец­ца жы­ва­пі­сам у дзіцячай шко­ле мастацтваў, а Кацярынка ўва­ходзіць у школьную каманду КВЗ. Ар­ты­ку­лы пра дасягненні дзяў­чы­нак мяне вельмі радуюць. У нас­туп­ным годзе так­са­ма хачу быць з “Дзянніцай”, таму і прыйшла на Дзень падпісчыка.
Даўняя прыхільніца раёнкі Яў­ге­нія Мікалаеўна Якута жартам наз­ва­ла газету “сяброўкай пен­сі­я­не­раў”. У нейкай ступені жанчына мае рацыю: большасць нашых чы­та­чоў – людзі сталага ўзросту, да­рэ­чы, сталелі яны разам з газетай, у свой час чыталі “Савецкую вёску” – папярэдніцу “Дзянніцы”. Напэўна, най­бо­ль­шы стаж падпісчыка, які пе­ра­сяг­нуў за паўстагоддзе, у Яў­ге­на Вікенцьевіча Казлоўскага. Вя­лі­кі дзякуй яму, а таксама Аляк­сан­д­ру Аляксандравічу Хоху, Алегу Іва­на­ві­чу Лазовіку, Бра­ніс­ла­ву Бра­ніс­ла­ва­ві­чу Ванэліку, Уладзіміру Уладзі­мі­ра­ві­чу Купрановічу,  Люд­мі­ле Мі­ка­ла­еў­не Хоміч, Ірыне Ста­ніс­ла­ваў­не Аліхвер, Ларысе Аляк­се­еў­не Жук,  Наталлі Іванаўне Шкляр і многім іншым чытачам за вер­насць!
Але і маладое пакаленне з за­да­ва­ль­нен­нем чытае раёнку. Нап­рык­лад, Марына Іо­сі­фаў­на Дыр­лі­ца расказала, што яе сям’я ўжо во­сем гадоў выпісвае газету. Пры­го­жае афармленне  выдання па­да­ба­ец­ца нават трохгадовай дачушцы. “Сваёй” лічыць газету і Юлія Іга­раў­на Мулярчык. Многія маладыя жы­хар­кі Шчучына прыйшлі на Дзень пад­піс­чы­ка з дзеткамі. Рэ­дак­цый­ныя Дзядуля Мароз і Сня­гу­рач­ка не пакінулі іх без увагі, час­та­ва­лі цукеркамі.
Нашым падпісчыкам прыемна бы­ло атрымаць сувеніры ад “Дзянніцы”. А вось даў­няя пад­піс­чы­ца і цудоўная гаспадыня з в. Ба­гус­ла­во­ва Ірына Іосіфаўна Дробыш пры­вез­ла “сувеніры” са свайго ага­ро­да: залацістыя, як сонейкі, дэ­ка­ра­тыў­ныя гар­бу­зі­кі. Дзякуй, было ве­ль­мі прыемна! 
Дзень падпісчыка пра­дэ­ман­с­т­ра­ваў, што раёнка  стала для многіх жы­ха­роў Шчучыншчыны надзейнай кры­ні­цай інфармацыі, а яшчэ сяб­роў­кай і дарадчыцай. Між іншым пад­піс­ка на “Дзянніцу” – жаданы па­да­ру­нак. Алена Аркадзьеўна Но­вік, напрыклад,  упэў­не­на, што яе ма­ма, якая будзе імянінніцай у пер­шы дзень новага года, з за­да­ва­ль­нен­нем прыме ў падарунак пад­піс­ку на раёнку. А Тамара Дзміт­ры­еў­на Сярко афор­мі­ла падпіску для дач­кі якраз у Дзень яе нараджэння. Вось якое супадзенне!
Хочацца выказаць шчырую ўдзяч­насць начальніку РВПС А.С. Зем­с­кай, яе на­мес­ні­ку Г.Г. Мал­мы­га, інструктару па падпісцы І.А. Уш­ке­віч, аператару сувязі Л.П. Ра­ма­на­вай, якія ў гэты дзень актыўна і плён­на працавалі разам з намі.
А вы не забыліся падпісацца на ра­ён­ку? Пераднавагоднія дні ля­цяць хутка, так што паспяшайцеся на пошту. Падпіску можна афор­міць і ў паштальёнаў. Зас­та­вай­це­ся з любімай газетай!
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара і Алёны ЭЛЬЯШЭВІЧ.