Калядна-навагодні “цэнапад” ад спажыўкааперацыі | Дзяннiца

Калядна-навагодні “цэнапад” ад спажыўкааперацыі

Версия для печатиВерсия для печати

На прыступках ля магазіна “Марк Фармэль” сустрэла зна­ё­мую маладую жан­чы­ну. У руках яна трымала пакет з пакупкамі. “Абноўкі для дачок, – пат­лу­ма­чы­ла, заўважыўшы мой позірк. – Я тут заўсёды набываю дзіцячы тры­ка­таж. Якасць вельмі доб­рая,  рэчы доўга не страчваюць выг­ляду. А сёння спе­цы­я­ль­на зай­ш­ла ў краму, бо зніжкі пры­ваб­ныя – ажно 20 працэнтаў! Да­рэ­чы, у До­ме гандлю таксама людзей процьма”.
Наша размова адбылася 29 ліс­та­па­да. У гэты дзень спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыя раёна ў ган­д­лё­вых аб’ектах  “Марк Фармэль”, Дом гандлю, “Будматэрыялы” і “Дзіцячы свет” ладзі­ла супер-акцыю: пакупнікам пра­па­ноў­ва­ла­ся 20-працэнтная зніж­ка з роз­ніч­най цаны тавару. Шчу­чын­цы “падарунак” ацанілі, з за­да­ва­ль­нен­нем набывалі мод­ныя аб­ноў­кі, абутак, прадметы бытавой тэх­ні­кі, мэблю і многае іншае.

– У гэты дзень тавараабарот уз­рос у паўтара-два разы, – рас­каз­вае намеснік ды­рэк­та­ра Шчу­чын­с­ка­га філіяла аблспажыўтаварыства Дзміт­рый Валер’евіч Вай­то­віч. – Да­рэ­чы, такая ж прывабная для на­шых пакупнікоў акцыя плануецца на 20 снеж­ня. Запрашаю шчу­чын­цаў на пераднавагодні па­да­рун­ка­вы шопінг. Мы ў сваю чар­гу пас­та­ра­ем­ся, каб на прылаўках быў та­вар на любы густ і кашалёк. У гэ­тым нам дапаможа цеснае суп­ра­цоў­ніц­т­ва з айчыннымі вытворцамі, та­кі­мі як “Світанак”, “Купалінка”, пас­таў­ш­чы­ка­мі “Гродноторгодежда”, “Обувьторг”, “Пинскдрев” і ін­шы­мі партнёрамі.
У  згаданых вышэй магазінах, а так­са­ма ва ўніверсамах “Цэнтральны” і “Родны кут”, краме “Ветэран” з 1 па 20 снежня на ўсе та­ва­ры, акрамя акцыйных, ал­ка­го­ль­ных, тытунёвых, малочных і хле­ба­бу­лач­ных вырабаў, пра­дуг­лед­жа­ны свя­точ­ныя зніжкі да 5 пра­цэн­таў (у залежнасці ад агульнай су­мы пакупкі). Зарыентавацца ў сіс­тэ­ме зніжак і дзеючых цэн да­па­мо­гуць прадаўцы. Па словах Дз. В. Вай­то­ві­ча, та­кі ход дае па­ве­лі­чэн­не штодзённага тавараабароту прык­лад­на на 70 мільёнаў руб­лёў.
Між іншым нагода, каб зрабіць уда­лую пакупку ў фірменнай краме “Марк Фар­мэль”, ёсць і цяпер: тут да 31 снежня дзейнічае 15-пра­цэн­т­ная зніжка на тэр­ма­бя­ліз­ну. Сезон ха­ла­доў толькі распачаўся, таму за­зір­нуць у гандлёвую залу і па­даб­раць цікавы фасон будзе не ліш­нім. 
У планах кіраўніцтва філіяла – пра­вядзен­не сумесна з аддзелам аду­ка­цыі, спорту і турызму рай­вы­кан­ка­ма са­цы­я­ль­най акцыі “Дары даб­ро – стань Дзедам Марозам”. На ёлачцы ў магазіне “Дзіцячы свет” размесцяць малюнкі і вы­ра­бы дзетак, выкананыя рукамі дзе­так з абмежаванымі магчымасцямі, і тых, што па волі лёсу пазбаўлены ба­ць­коў­с­ка­га цяпла. Любы па­куп­нік, які прыйдзе сюды, атрымае маг­чы­масць выступіць у ролі лю­бі­ма­га дзятвой пер­са­на­жа. Для аў­та­ра малюнка, які спадабаўся, пра­па­ну­ец­ца набыць штосьці ў па­да­ру­нак. 
У навагоднім асартыменце пра­дук­то­вых крамаў – цукеркі, сло­ды­чы, сыркі, ёгур­ты і іншыя смачныя вы­ра­бы ад вядомых “Камунаркі”, “Спартака”, “Савушкіна пра­дук­та” і ншых “брэндавых” прад­п­ры­ем­с­т­ваў. З кожным днём аб’ёмы про­да­жу па­вя­ліч­ва­юц­ца, і гандлёвыя кроп­кі ў жаданні задаволіць пат­рэ­бы шчучынцаў уважліва со­чаць за на­паў­нен­нем вітрын і паліц новай пра­дук­цы­яй.
Сапраўды, снежань – самы вы­гад­ны для пакупак месяц. Між тым ма­га­зі­ны спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі Шчу­чы­на радуюць нас зніжкамі не то­ль­кі напярэдадні святаў. Доб­рай тра­ды­цы­яй ужо сталі акцыі вы­хад­но­га дня. Прыемны сюрпрыз ад ка­а­пе­ра­тыў­на­га гандлю чакае па­куп­ні­коў і сярод тыдня. У прыватнасці, су­ма ў ва­шым чэку за акцыйныя пра­дук­ты зменшыцца на дзесяць пра­цэн­таў, калі набудзеце іх у се­ра­ду ў магазіне “Палёт” на вуліцы Ас­т­роў­с­ка­га, у чацвер – ва ўні­вер­са­ме “Родны кут” на Зялёнай. У гэ­тым “ ланцужку” зніжак задзей­ні­ча­ны таксама іншыя ган­д­лё­выя аб­’­ек­ты філіяла аблспажыўтаварыства. 
Інфармацыя – козыр у руках ча­ла­ве­ка, які хоча набыць патрэбны та­вар і ўмее эка­но­міць грошы. Та­му кіраўніцтва філіяла мае намер і да­лей паведамляць аб рэк­лам­ных ак­цы­ях на старонках “Дзянніцы”, пад­к­рэс­ліў Дз.В. Вайтовіч.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.