Пейзаж у маім сэрцы | Дзяннiца

Пейзаж у маім сэрцы

Версия для печатиВерсия для печати

Сямікласніца СШ №2 г. Шчу­чы­на Насця Пярова добра па­мя­тае, як упершыню ўзяла ў рукі пэн­дз­лік і фарбы. Дзяўчынка з за­хап­лен­нем малявала на­цюр­мор­ты і пейзажы і пераконвала ба­ць­коў, што абавязкова стане мас­тач­кай. У хуткім часе Насця ста­ла вучаніцай школы мас­тац­т­ваў. Тут яна сустрэла цудоўнага пе­да­го­га – Святлану Віктараўну Бя­роз­кі­ну, якая разгледзела ў дзяў­чын­цы талент.
 На працягу трох гадоў Насця пра­цуе над сабой. За плячыма – удзел у шматлікіх выставах. І вось су­р­’­ёз­ная перамога – першае мес­ца ў II адкрытым конкурсе-пленэры дзі­ця­ча­га малюнка “Пейзаж у маім сэр­цы”, прысвечаным творчасці та­ле­на­ві­та­га мастака з Лідчыны Бра­ніс­ла­ва Яманта.  

– Вельмі хвалявалася, – прыз­на­ец­ца Насця. – У конкурсе прымалі ўдзел каля 50 лепшых юных мас­та­коў з розных куточкаў Гродзен­ш­чы­ны.
Аднак з хваляваннем Насцечцы ўсё ж удалося справіцца. Бе­зу­моў­на, мастакі не могуць пра­ца­ваць без натхнення. Першая час­т­ка конкурсу прайшла на базе Лід­с­кай дзіцячай школы мастацтваў, а вось другую арганізатры вырашылі пра­вес­ці на радзіме Браніслава Яман­та – у вёсцы Дакудава. Насця ра­зам з астатнімі 23 канкурсантамі пі­са­ла тыя відарысы, якія ў свой час натхнялі вядомага мастака.
Пейзаж Насці ацаніла журы, і ра­бо­та заваявала першае месца. Гран-пры конкурсу было пры­суд­жа­на вучаніцы другога класа Лідскай шко­лы мастацтваў Джуліі Сенюць.
Дарэчы, свае сілы ў конкурсе спра­ба­ва­ла і адзінаццацікласніца СШ №3 г. Шчучына Наталля Тра­хім­чык. Дзяўчына была ўзна­га­род­жа­на дыпломам.
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.