Мой “Родны кут”, як ты мне мі­лы… | Дзяннiца

Мой “Родны кут”, як ты мне мі­лы…

Версия для печатиВерсия для печати

У пачатку года шчучынцы ра­да­ва­лі­ся адкрыццю магазіна спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі “Родны кут” па вуліцы Вацлава Ру­да­га. Для жыхароў новага мік­ра­ра­ё­на ўсё неабходнае цяпер у кро­ка­вай даступнасці.
“Зацаніць” прадукцыю ў новым ма­га­зі­не нас заклікалі нашы чы­та­чы.
 І вось мы на месцы. На па­лі­цах і віт­ры­нах – шырокі асартымент ма­лоч­най, каўбаснай пра­дук­цыі, хле­ба­бу­лач­ных вырабаў, мясных паў­фаб­ры­ка­таў, фруктаў і іншага.  Тут ёсць тавары для дома, корм для хат­ніх гадаванцаў, сродкі асабістай гі­гі­е­ны, цацкі... Але, напэўна, сап­раў­д­най “фішкай” крамы сталі раз­на­со­лы па-хатняму.  

Пад іх ад­ведзе­ны каларытны  куточак. На­ват самы вялікі гурман застанецца за­да­во­ле­ны. У прыгожых драў­ля­ных бочках – агуркі і квашаная ка­пус­та з морквай, яблыкам, кменам, жу­ра­ві­на­мі… Абяцаюць, што ў хут­кім часе з’явяцца мочаныя яблыкі і па­мі­до­ры. 
У “Родным куце” сучасны ін­тэ­р­’­ер і прасторная зала, новае ган­д­лё­вае і халадзільнае аб­с­та­ля­ван­не. Плошча магазіна, а гэта 190  квад­рат­ных метраў, знаходзіцца пад пільным вокам відэакамер. Пра­ве­ра­на: сюды прыходзяць па па­куп­кі сумленныя людзі. Сістэма са­ма­аб­с­лу­гоў­ван­ня дазваляе па­куп­ні­кам бліжэй пазнаёміцца з та­ва­рам, разглядзець тэрміны за­ха­ван­ня і састаў вырабу.
 Сярод адданых заўсёднікаў  не то­ль­кі жыхары Паўднёвага –За­ход­ня­га мікрараёна, але і вуліц Зя­лё­ная, Заводская, і іншых. 
– У магазіне багаты асартымент пра­дук­таў, прымальны кошт  і, што не­ма­ла­важ­на, ветлівыя прадаўцы, – дзеліцца Наталля Антонаўна Ка­ва­леў­с­кая, якая разам з мужам за­ві­та­ла ў “Родны кут” з вуліцы Зя­лё­най. – Ды і час працы для нас зруч­ны. Дзверы магазіна адкрыты кож­ны дзень з дзевяці гадзін раніцы да дзе­ся­ці вечара.
У краме плённа працуюць 8 пра­даў­цоў. Загадвае магазінам Люд­мі­ла Віктараўна Красочка, якая, да­рэ­чы, у сістэме спажыўкааперацыі ўжо 12 гадоў. Калегі падкрэслілі яе кам­пе­тэн­т­насць, прафесіяналізм і ўмен­не працаваць не толькі з та­ва­рам, але ў першую чаргу – з людзь­мі.
–  У нас малады і дружны ка­лек­тыў,  – расказвае Л.В. Красочка.  – Пры даведзеным плане та­ва­ра­а­ба­ро­ту 800 мільёнаў у мінулым ме­ся­цы выручылі 894 мільёны.  І гэта не можа не радаваць. Прызнацца, кры­ху  хваляваліся, ці не пе­ра­ма­ніць нашых пакупнікоў маркет  “Алмі”, але, як паказаў час, пе­ра­жы­ван­ні былі дарэмнымі. 
У “Родным куце” прывабліваюць і зніжкі на асобныя віды тавараў. Раз­лі­чыц­ца на касе можна як на­яў­ны­мі сродкамі, так і з дапамогай бан­каў­с­кай карткі. Дарэчы, на ўва­ходзе ў магазін працуюць банкамат і інфакіёск. Плануецца, што ў хут­кім часе тут з’явіцца яшчэ і аптэка. 
Кожны дзень прадаўцы і за­гад­чы­ца магазіна прымаюць словы ўдзяч­нас­ці за абслугоўванне. Па­куп­ні­кі застаюцца задаволенымі, а зна­чыць, і заўтра не абмінуць свой “Родны кут”.
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.