Ёсць праблема – значыць, будзе і вырашэнне

У суботу “прамую лінію” праводзіла кіраўнік справамі – начальнік кіраўніцтва справамі райвыканкама Алена Вайцехаўна Давыдава. Магчымасцю вырашыць свае бытавыя праблемы скарысталіся дзевяць жыхароў раёна.

Так, гаспадыня кватэры ў доме №15 па вуліцы Астроўскага ў Шчучыне расказала, што пасля капітальнага рамонту пяціпавярхоўкі ў двары зніклі лаўкі і клумбы. Алена Вайцехаўна адразу патэлефанавала выконваючаму абавязкі дырэктара РУП ЖКГ Андрэю Валер’евічу Шкіндзераву, і той запэўніў, што прыдамавая тэрыторыя будзе добраўпарадкавана. 

Пытанні да камунальнай службы былі ў яшчэ адной жыхаркі вуліцы Астроўскага. Жанчына паскардзілася, што пасля праведзеных ля пад’езда рамонтных работ падчас дажджоў яе падвал залівае вадой. А.В. Давыдава паабяцала, што ў бліжэйшы час спецыялісты РУП ЖКГ выедуць на месца і ва ўсім разбяруцца.

Жыхары вуліцы Заводскай у Шчучыне патэлефанавалі на “прамую лінію” і папрасілі паставіць у гарадскім парку яшчэ некалькі лавак, бо тут любяць адпачываць гараджане. Андрэй Валер’евіч Шкіндзераў пайшоў насустрач пажаданням людзей і даў сваім работнікам адпаведны загад.

Шчучынцы, якія жывуць па вуліцы Леніна, былі ўстрывожаны тым, што ў іх дамах прапала халодная вада. Як высветлілася, у гэтым раёне пашкодзіўся водаправод. Адзін званок, і рамонтная брыгада аператыўна выехала на месца аварыі.

Да Алены Вайцехаўны Давыдавай за дапамогай актыўна звярталіся і сяльчане. Большасць узнятых вяскоўцамі пытанняў тычылася добраўпарадкавання дарог і прыдамавых тэрыторый, водазабеспячэння, правіл гандлю на гарадскім рынку. Ні адзін з гэтых зваротаў не застанецца без увагі. 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.