У аддзяленнях паштовай сувязі аграгарадкоў Каменка і Дэмбрава прайшлі Дні падпісчыка

Стала добрай традыцыяй сустракацца з нашымі адданымі чытачамі. Для гэтага мы сумесна з кіраўніцтвам раённага вузла паштовай сувязі распрацоўваем маршруты і накіроўваемся ў розныя населеныя пункты Шчучыншчыны. Сёння нам было наканавала сустрэцца з жыхарамі двух аграгарадкоў – Каменка і Дэмбрава.

 Зранку ў аграгарадку Каменка нас чакалі чытачы. Самай першай аформіла падпіску на нашу раёнку Марыя Пятроўна Тамукевіч. Жанчына прызналася, што з “Дзянніцай” ніколі не развітваецца, як і Галіна Іосіфаўна Калеснік, якая завітала ў Каменку з вёскі Глыбокае. Яна расказала, што чытае шмат газет і часопісаў, аднак раёнка – у прыярытэце! Заўсёды цікавіцца раённымі навінамі жыхарка вёскі Пратасаўшчыны Наталля Генрыхаўна Мароз, аграгарадка Каменка Галіна Вікенцьеўна Мазан і Тамара Лявонцьеўна Станкевіч. Хочацца адзначыць, што актыўны ўдзел у правядзенні нашай акцыі прынялі начальнік паштовага аддзялення Т.Я. Паўлюкевіч і паштальён Г.Ф. Зюка. Вялікі дзякуй усім, хто завітаў на сустрэчу і падпісаўся на нашу “Дзяннічку!”.

 Актыўна падпісваліся на раённую газету і дэмбраўцы. Адразу на паўгоддзе аформіла падпіску на наша выданне Рэгіна Пятроўна Сыч. Як аказалася, жанчына ведае ў твар усіх журналістаў, якія працуюць у рэдакцыі раённай газеты “Дзянніца”. Да таго ж, некалі на журналісцкай ніве ў Шчучыне шчыраваў яе  сваяк. Не развітваюцца з раёнкай Мар’я Пятроўна Рыбак, Вера Валяр’янаўна Курачка, Вера Уладзіміраўна Кахновіч і многія іншыя. Дзякуй вам, паважаныя, за давер!

Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца выказаць у адрас начальніка паштовага аддзялення Н.У. Дзятчык і паштальёна-вадзіцеля В.А. Благоўскай, якія дапамаглі нам у арганізацыі Дня падпісчыка ў аграгарадку Дэмбрава.  

 Сёння мы шчыра парадаваліся, што ў нашай раённай газеты ёсць надзейныя і верныя сябры! Засталося дадаць, што падчас правядзення Дня падпісчыка было выпісана некалькі дзясяткаў экзэмпляраў раённай газеты. Самыя актыўныя падпісчыкі атрымалі ад нас прыемныя падарункі.

 Тым часам падпіска працягваецца! Заўтра чакайце нас у Ракавічах і Орлі! Заставайцеся з намі!

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)