Сёння адна з лепшых гаспадарак раёна – філіял “Жалудоцкі агракомплекс” – адзначае свой 80-гадовы юбілей

Увесь гэты час сельгаспрадпрыемства дынамічна развіваецца, пастаянна нарошчвае вытворчыя магутнасці і ўпэўнена крочыць у будучыню. 

 

А пачалося ўсё ў 1939 годзе, калі ў Жалудку была заснавана сельскагаспадарчая арцель імя Сталіна. На шляху свайго станаўлення гэтая гаспадарка некалькі разоў рэарганізоўвалася і мяняла назву, пакуль у 2012 годзе на яе аснове не быў створаны філіял “Жалудоцкі агракомплекс”. Узначаліў “маладое” сельгаспрадпрыемства Станіслаў Юльянавіч Гузень – таленавіты кіраўнік з выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі.

 

– За апошнія сем гадоў нам удалося больш чым удвая павысіць асноўныя вытворчыя паказчыкі, – з гонарам зазначае Станіслаў Юльянавіч. – Да прыкладу, калі ў 2012 годзе падчас уборачнай кампаніі мы намалочвалі каля 7 тысяч тон зерня, то сёлета гэты паказчык складае 16 тысяч тон, што на 35% вышэй, чым летась. Ураджайнасць радуе: з кожнага гектара атрымалі амаль 45 цэнтнераў “залатога грузу”. 

 

 

Аналізуючы дынаміку апошніх гадоў, жалудоцкія аграрыі наўмысна павялічылі плошчы пад азімыя на 150 гектараў, і цяпер яны займаюць 1650 гектараў, або 62% ад агульнага севазвароту (не ўлічваючы кукурузу). Такое рашэнне звязана з тым, што гэтыя культуры больш устойлівыя да капрызаў надвор’я і даюць стабільны ўраджай. Плошчы яравых жа ў сельгаспрадпрыемстве наадварот паменшылі: сёлета тут было пасеена 700 гектараў ячменю, 150 – гароху, 25 – грэчкі і 30 – проса.

 

– Уся структура нашых пасяўных плошчаў падстроена пад вырошчванне свіней, на чым і спецыялізуецца гаспадарка, – тлумачыць С.Ю. Гузень. – Для вытворчасці якаснага камбікорму нам неабходна кукуруза, пшаніца і ячмень, якія адыгрываюць асноўную ролю ў кармленні жывёлы. Яшчэ год таму ў нас налічвалася 28 тысяч свіней, дзякуючы чаму рэалізоўвалі да 400 тон мяса ў месяц. Прадукцыя паспяхова разыходзілася па ўсёй Беларусі, а яе рэнтабельнасць складала 54%. У чым сакрэт? У высокай якасці: падчас адкорму свінак мы не выкарыстоўвалі ніякіх біялагічных дабавак. На жаль, летась з-за пагрозы АЧС прыйшлося ў мэтах бяспекі здаць усё пагалоўе на мясакамбінаты. Безумоўна, гэта негатыўна адбілася на эканоміцы. Аднак мы прыкладваем усе намаганні, каб аднавіць статак свіней. Ужо завезлі 1400 свінаматак, якіх пакрываем. На наступным тыдні чакаем першыя апаросы і плануем атрымаць 500 галоў маладняку. 

 

 

Аказваецца, свінкі ў філіяле “Жалудоцкі агракомплекс” канадскія. У гаспадарцы набылі 50 галоў пароды ёркшыр і 50 – ландрас, якія і складаюць племянное ядро. Кошт адной асобіны вагой 50 кілаграмаў, якая мае індывідуальны пашпарт, дасягае амаль 700 рублёў. Але ўкладанні апраўданы: гэтыя свінаматкі здольны пракарміць па 16 парасят, якія хутка набіраюць вагу. Аднак, каб пакрыць свінак, трэба спачатку адкарміць іх да 140 кілаграмаў. Таксама вельмі важна своечасова праводзіць вакцынацыю супраць розных захворванняў. 

 

– Аддачу атрымаем толькі ў сакавіку наступнага года: менавіта тады плануем выйсці на здачу 3000 галоў у месяц, – працягвае наш суразмоўца. – Калі нам удасца ажыццявіць задуманае, то ў 2021 годзе статак свіней у гаспадарцы дасягне 25 тысяч галоў. Вось тады запрацуем на ўсю магутнасць!

 

 

У філіяле “Жалудоцкі агракомплекс” таксама актыўна развіваюць мясную і малочную галіны: статак буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы налічвае 4500 галоў, у тым ліку 1225 дойных кароў. У сярэднім ад кожнай рагулі тут атрымліваюць 22 літры малака ў дзень, а сярэднясутачная прывага быкоў складае 1130 грамаў. 

 

– У суткі здаём на перапрацоўку на Шчучынскі масласырзавод 26 тон малака, з якіх 14 тон прыходзіцца на малочнатаварную ферму “Ваўкавічы” – гэта флагман нашай малочнай вытворчасці, – зазначае Станіслаў Юльянавіч Гузень. – 54% атрыманага малака рэалізуем гатункам “экстра”, а астатнія 46% – вышэйшым гатункам.

 

 

Асаблівую ўвагу ў сельгаспрадпрыемстве надаюць умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы. У гаспадарцы налічваецца 55 грузавых аўтамабіляў, 55 трактароў і 10 зернеўборачных камбайнаў. І аўтапарк рэгулярна абнаўляецца: штогод тут закупляюць новыя трактары і магутныя МАЗы, а раз у два гады набываюць новы зернеўборачны камбайн. Пры такім падыходзе зразумела, чаму мясцовыя аграрыі заўсёды ў ліку першых завяршаюць пасяўную і ўборачную кампаніі. 

 

– Адкуль мы бяром сродкі? – папярэдзіў маё пытанне Станіслаў Юльянавіч. – Усё проста: навучыліся рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы. Да прыкладу, дзякуючы аб’яднанню дробных палеткаў у вялікія палі значна павялічылі гон, што дазволіла паменшыць выдаткі на апрацоўку зямлі. Толькі за 7 месяцаў бягучага года мы зэканомілі 150 тон паліва, а гэта ні многа ні мала тры чыгуначныя цыстэрны. 

 

Мы яшчэ доўга гутарылі са Станіславам Юльянавічам Гузенем, і той з задавальненнем адказваў на нашы пытанні. Ён ведае ўсё аб роднай гаспадарцы і ўважліва сочыць за ўсімі вытворчымі працэсамі.

 

– Мой працоўны дзень пачынаецца ў 5.30 – менавіта тады я сядаю ў аўтамабіль і аб’язджаю фермы: цікаўлюся надоямі, сачу за кармленнем жывёлы, – дзеліцца наш герой. – Таксама не пакідаю без увагі ніводнае поле. Дадому вяртаюся зацемна. Мне падабаецца працаваць на зямлі, прычым настолькі, што сёлета нават адмовіўся ад водпуску. Безумоўна, адзін у полі не воін, але мяне акружаюць сапраўдныя прафесіяналы. Бездакорна выковаюць свае працоўныя абавязкі галоўны заатэхнік Іван Адольфавіч Ханько, галоўны інжынер Пётр Анатольевіч Каранеўскі, выконваючы абавязкі галоўнага агранома Алег Эдуардавіч Лісай. Плённа працуюць трактарыст Антон Антонавіч Корка, вадзіцель Валерый Генрыхавіч Рамейка, аператар машыннага даення Алiна Казіміраўна Марцінкевіч, галоўны спецыяліст па корманарыхтоўцы Іван Сцяпанавіч Ханько… І спіс перадавікоў можна яшчэ доўга працягваць. У гэты святочны дзень хачу пажадаць нашым работнікам і ветэранам працы моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту! Мы вельмі ганарымся вамі, сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі!

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.


 

Шчучынскі райвыканкам і прэзідыум раённага Савета дэпутатаў віншуюць работнікаў філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” з 80-гаддзем з дня ўтварэння гаспадаркі, выказваюць ім шчырыя словы падзякі за неабыякавасць, прафесіяналізм і добрасумленную працу, жадаюць моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных дасягненняў!


 

Поздравляем с наградой!

За добросовестный, плодотворный труд в сельскохозяйственной отрасли награждены работники филиала “Желудокский агрокомплекс” открытого акционерного общества “Агрокомбинат “Скидельский”:

Почётной грамотой Гродненского облисполкома – Овсяник Станислав Станиславович, помощник заведующего производственным участком. 

Благодарность председателя облисполкома объявлена Ханько Анатолию Тадеушевичу, водителю автомобиля автотракторного участка филиала, и Качановскому Ивану Флорьяновичу, заведующему ремонтными мастерскими. 

Почётной грамотой Щучинского райисполкома награждена Рудевич Ирина Антоновна, заведующая складом.
Благодарственным письмом райисполкома – Болтак Юрий Иванович, заведующий столовой, Клышевич Иван Иванович, тракторист-машинист сельскохозяйственного производства, Войтешик Михаил Михайлович, водитель автомобиля.

* * *
Грамотой Гродненского областного Совета депутатов награждён Ханько Иван Адольфович, главный зоотехник.

Благодарственным письмом председателя Гродненского областного Совета депутатов – Антонович Андрей Иосифович, начальник ремонтно-строительного участка, и Тарас Юрий Евгеньевич, водитель автомобиля.
Почетной грамотой Щучинского районного Совета депутатов награждён Ромейко Валерьян Генрихович, водитель автомобиля.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!