Дом ля трох бяроз

З Кацярынай Гулько мы пазнаёміліся выпадкова, падчас гарадскога свята. Гэта мілавідная маладая жанчына збівала масла ў драўлянай маслабойцы і частавала хатнім прысмакам усіх жадаючых. Аказалася, што загадчыца Скоржыцкага клуба-бібліятэкі Кацярына Аляксандраўна Гулько жыве разам з сям’ёй у аграгарадку Тур’я. Аднак увесь вольны час праводзіць у вёсцы Скоржыкі ў родавым гняздзечку мужа Аляксандра.  
Ці лёгка быць уладаром сяла і ці можна збіцца на ўласны рубель, трымаючы вялікую гаспадарку? Аб гэтым і многім іншым мы даведаліся падчас сустрэчы з сям’ёй Гулько.

Вярнуліся да вытокаў
Летам Гулько заўсёды мяняюць месца жыхарства на вёску. Кажуць, што толькі тут яны адпачываюць душой і адчуваюць сябе па-сапраўднаму шчаслівымі. Магчыма таму, што тут іх вытокі. Муж Кацярыны – Аляксандр –  родам са Скоржыкаў. Цяпер добраўпарадкуе бацькоўскі дом. Кацярыне ж давялося павандраваць. Яна пэўны час жыла ў Расіі, а затым вярнулася на радзіму мамы – на Шчучыншчыну. Суседку-прыгажуню адразу запрыкмеціў Аляксандр, тым больш, што працавалі маладыя людзі ў адной гаспадарцы. Хутка на вёсцы стала на адну сям’ю больш. А ля дома Гулько зашумелі лістотай тры маладзенькія бярозкі, як знак светлага кахання. Цяпер тыя дрэўцы ператварыліся ў вялікія прыгожыя бярозы, разам з імі трывала пусціла карэнне і сям’я Гулько. Хай сабе і атрымалі маладыя кватэру ў Тур’і, але ўсё больш жывуць у вёсцы....


Працяг чытайце ў свежым нумары газеты за 9 жніўня 2017 года (№62).
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!