З рынку ялінку прынясём дамоў
Да надыходу Новага года застаецца ўсяго некалькі тыдняў. Многія шчучынцы і жыхары раёна ўжо задумваюцца над тым, якая зялёная прыгажуня зойме самае пачэснае месца ў доме: жывая лясная ялінка або штучнае дрэўца.
Той, хто вырашыў адчуць сапраўдны дух Новага года і аддаць перавагу лясной госці, можа накіравацца на ёлачны кірмаш, які будзе працаваць у Шчучыне на міні-рынку “Раніца” з 21 па 31 снежня, і купіць там ялінку. Вяскоўцы змогуць выбраць лясную прыгажуню ў бліжэйшых лясніцтвах.
А вось кошт дрэўцаў, як заўсёды, будзе залежаць ад вышыні. Ёлкі да метра будуць каштаваць 6 рублёў, ад метра да двух – сем рублёў, ад двух да трох метраў – 11 рублёў, ад трох да чатырох – 14 рублёў і ад чатырох да пяці – 35 рублёў.
Ганна РУДСКАЯ. Фота носіць ілюстрацыйны характар.