Шчучынская раённая газета “Дзянніца” аб’яўляе конкурс на лепшы фотаздымак патрыятычнага накірунку на тэму “Мы – беларусы, мірныя людзі”
Вы любіце здымаць і ўмееце бачыць прыгажосць? Тады хутчэй бярыце ў рукі фотаапарат! На здымках могуць быць адлюстраваны людзі на фоне знакавых месцаў нашага раёна і краіны, гісторыі аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, шчаслівыя сем’і, беларускія традыцыі і іншае.
Да здымкаў прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні: яны падаюцца ў электронным выглядзе, дапускаецца выкарыстанне графічных рэдактараў для падкрэслівання аўтарскай задумкі, рэтушы і іншыя нязначныя змены. Не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе фотакалажы і фотамантаж. Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фатаграфіі, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прапагандуюць шкодныя звычкі або не адпавядаюць умовам конкурсу.
Па выніках інтэрнэт-конкурсу будзе арганізаваны выпуск тэматычнай фотастаронкі. Аўтары лепшых фотаздымкаў атрымаюць падарункі ад рэдакцыі газеты “Дзянніца”. Свае работы дасылайце да 1 ліпеня на наш адрас: redakcya@dzyannica.by. Не забудзьце ўказаць свае кантактныя даныя (імя, прозвішча, нумар тэлефона).
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.