Самы час для добрых спраў

Удзельнікаў акцыі “Нашы дзеці” нездарма называюць сапраўднымі Дзядулямі Марозамі і добрымі чараўнікамі: яны прыходзяць і прыязджаюць у госці да дзяцей, спраўджваюць іх мары, дораць радасць, а таксама слодычы і рэчы, якія сапраўды патрэбны.

У ролі шчодрых казачных персанажаў нядаўна выступілі і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Шчучынскія міліцыянеры дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў – начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Юрыя Аляксандравіча Пляханава і старшага інспектара ІСН Анатолія Савельевіча Пачабута – у г.п. Астрына, у адзін з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, каб павіншаваць яго жыльцоў з Навагоддзем і Калядамі.

Госці, безумоўна, завіталі не з пустымі рукамі. Надзея Мікалаеўна, Мікалай Іванавіч Блінковы і шасцёра дзетак, якія выхоўваюцца пад іх апекай, атрымалі патрэбную ў доме рэч – новенькі пыласос і салодкія падарункі. Грошы на набыццё навагодніх дароў выдзеліў афіцэрскі сход РАУС. Афіцэры міліцыі таксама па-сяброўску пагутарылі з рабятамі, распыталі іх пра вучобу, вольны час і інтарэсы, перасцераглі ад нядобрых сітуацый.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!