Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым паўгоддзі бягучага года абмеркавалі на чарговым пасяджэнні райвыканкама

 

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Шчучынскага раёна і выкананне бюджэту за першае паўгоддзе бягучага года сталі асноўнай тэмай для разгляду на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

 

Выступаючы з дакладам, намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Сушчэўскі адзначыў, што ў першым паўгоддзі бягучага года сукупныя паступленні даходаў у бюджэт Шчучынскага раёна склалі 118% пры прагнозе на год 107,9%. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 126,8%, або 54,3 млн рублёў пры даведзеным заданні 109%. Дзякуючы стабільнай рабоце працоўных калектываў раёна тэмп росту намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы склаў 120,3% пры заданні 113,6%.

 

 

Забяспечана выкананне трох заданняў, даведзеных па паказчыках, якія аказваюць найбольшы ўплыў на фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту. Так, індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 106,1% пры заданні 102%. Вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі – 103,6% пры заданні 102%. Дасягнуты патрабаваныя значэнні па грузаабароце. За кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў працаўладкаваны 23 чалавекі.

 

Міхаіл Вітольдавіч асобна спыніўся на пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці.

 

 

– Абарот знешняга гандлю таварамі за студзень-май склаў 41,3 млн долараў ЗША, што на 12,3% ніжэй за ўзровень мінулага года. На экспарт рэалізавана прадукцыі на суму 24,8 млн долараў ЗША, тэмп росту – 84%. Прадукцыя экспартавалася на рынкі 19 краін свету, – адзначыў дакладчык. – Забяспечана ўстойлівае станоўчае сальда знешняга гандлю ў суме 8,4 млн. долараў ЗША. Прадпрыемствы-экспарцёры бязведамаснай падпарадкаванасці займаюць найбольшую долю ў экспарце раёна. Асноўным экспарцёрам з'яўляецца ТАА "Праймілк". У параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года змянілася структура знешняга гандлю раёна – доля краін СНД вырасла на 7,2%, па краінах па-за СНД аб'ёмы паставак зменшыліся на 41,6%. Прычынай паслужыў санкцыйны ціск заходніх краін на Рэспубліку Беларусь, і, як вынік, адбылася пераарыентацыя знешняга гандлю на іншыя краіны.

 

У бягучым годзе захавана станоўчая дынаміка развіцця сельскагаспадарчай галіны рэгіёна. Як падкрэсліў першы намеснік старшыні --начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігар Аверка, заданне па вытворчасці малака па раёне выканана на 103,7%. Сярэдні надой ад каровы павялічыўся на 276 кг і склаў 3995 кг малака. У чатырох сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна прадуктыўнасць малочных кароў перавысіла 4000 кг малака. Удзельная вага малака, рэалізаванага гатункам «Экстра», за першае паўгоддзе склала 86,1%.

 

 

Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 6,9 тыс. тон, або 103,9% да ўзроўню мінулага года. Прадукцыя вырошчвання свіней – 8,6 тыс. тон, або 110,2% да плана. Вытворчасць яек на Шчучынскай птушкафабрыцы склала 17 млн штук, або 122,1% да аналагічнага перыяду мінулага года.

 

За шэсць месяцаў на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 181,5 млн рублёў, што вышэй за ўзровень мінулага года на 37,3 млн рублёў. Чысты прыбытак павялічыўся на 11,8 млн рублёў і склаў 19,8 млн рублёў.

 

Намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Вінча адзначыў, што ў першым паўгоддзі ў раёне выканана будаўніча-мантажных работ на суму 13 млн рублёў пры заданні 13,8 млн. Аб'ём падрадных работ, выкананых будаўнічымі арганізацыямі раёна, склаў 19,4 млн рублёў, або 165,7% да аналагічнага перыяду мінулага года. Уведзена ў эксплуатацыю 3223 квадратныя метры жылля, што складае 32,5% гадавога задання.

 

 

Аб выніках выканання бюджэту Шчучынскага раёна і існуючых праблемных момантах расказала намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Таццяна Роуба.

 

У сваю чаргу старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі акцэнтаваў увагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на вырашэнні шэрагу існуючых праблемных пытанняў. У ліку задач – выкананне паказчыка па аб’ёму будаўніча-мантажных работ, захаванне тэрмінаў капрамонту жылых дамоў і замены цеплавых сетак, безумоўнае выкананне плана па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Пытанне недапушчэння непрадукцыйнага выбыцця буйной рагатай жывёлы пастаўлена на асабісты кантроль. У цэнтры ўвагі і якаснае правядзенне сяўбы азімых культур.

 

 

– Агульная сітуацыя ў эканоміцы раёна стабільная. Асноўная задача на астатнія чатыры месяцы бягучага года – забяспечыць збалансаванае ўстойлівае развіццё рэгіёна, выкананне ўсіх прагнозных паказчыкаў і ўзятых на сябе сацыяльных абавязацельстваў. Пры неабходнасці трэба ўнесці карэктывы для таго, каб прадпрыемствы і арганізацыі раёна захавалі сваю станоўчую дынаміку, а тыя, дзе паказчыкі ніжэйшыя, змаглі выйсці на траекторыю ўстойлівага росту. Па выніках 9 месяцаў работы многім кіраўнікам будзе дадзена прынцыповая ацэнка, – падвёў вынік кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі.

 

 

Рашэннем райвыканкама прыняты шэраг арганізацыйных мер па ліквідацыі адставанняў па асобных прагнозных паказчыках.

 

Сяргей КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!