«Новы кітайскі стыль» у топе пошукавых запытаў

 

З пачатку года такія тэмы, як «новы кітайскі стыль адзення» і «чаму моладзь любіць новы кітайскі стыль», пастаянна трапляюць у топ пошукавых запытаў у інтэрнэце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

 

На платформах сацыяльных сетак можна ўбачыць зорак, якія наведваюць мерапрыемствы ў новым кітайскім стылі, модных блогераў, якія рэкамендуюць яго, і звычайных карыстальнікаў, якія актыўна дэманструюць свае ўборы. Толькі на пляцоўцы кітайскай сацыяльнай медыя «Сяахуншу» (Xiao Hongshu) колькасць запісаў, звязаных з «новым кітайскім стылем адзення», перавысіла 2,1 мільёна, а самая папулярная з іх атрымала 138 тысяч лайкаў. На кітайскай платформе электроннага гандлю «Таабаа» (Taobao) паліто ў кітайскім стылі дынастыі Сун (960 — 1279 гг.) увайшло ў топ пошукавых запытаў, набраўшы за дзень амаль 4,5 мільёна праглядаў.

 

 

Тэрмін «новы кітайскі стыль» не мае дакладнага вызначэння. Для маладога пакалення ён уяўляе сабой адзенне, якое спалучае традыцыйныя элементы з сучаснымі тэндэнцыямі. Сюды ўваходзяць класічныя кітайскія дэталі ў дызайне, спалучэнне з традыцыйнымі мадэлямі адзення, такімі як цыпаа, і выкарыстанне традыцыйных тэхнік, такіх як жакардавая выпрацоўка, вузельчыкавы батык і старадаўняя тэхніка вышыўкі. Маладое пакаленне бачыць у новым традыцыйным стылі больш магчымасцяў для творчасці і самавыяўлення, захапляючыся злучаным з усходняй эстэтыкай сэнсам.

 

zviazda.by

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!