3 сакавіка ў Шчучыне на плошчы Свабоды адбудзецца свята “Масленіца”

 

Масленічныя гулянні ў раённым цэнтры пройдуць у нядзелю, 3 сакавіка. У Шчучыне святочная пляцоўка разгорнецца на плошчы Свабоды.

 

З самой раніцы па плошчы будзе арганізавана работа дзіцячых атракцыёнаў, святочны кірмаш і тэматычныя фотазоны, дэгустацыя масленічных страў. У праграме свята -- правядзенне атракцыёна “Масленічны слуп”.

 

З 11.00 гадзін пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне,  кульмінацыяй якога стануць "Праводзіны зімы" са спальваннем пудзіла Масленіцы. Свята прадоўжыць канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні “Ярыца” (г. Масты) і выступленне творчых калектываў Шчучынскага раёна.

 

Сяргей КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!