1. Сёння гэта невялікая вёсачка. А ў XVIст. гэта было бойкае месца кірмашоў. Адзінае на тэрыторыі раёна мястэчка, якое размешчана на водным гандлёвым шляху. Як называецца гэта вёска?
  1. Васілішкі – першае паселішча ў межах сучаснага раёна, якое названа ў пісьмовых крыніцах горадам (“местам”). У якім годзе гэта адбылося?
  1. Шчучынская зямля багата помнікамі археалогіі. Яшчэ ў XIX стагоддзі цікавасць да іх праявілі расійскія даследчыкі. Які помнік археалогіі апісаў наступнымі словамі Ф.В.Пакроўскі? “В 6 верстах на юг от Василишек, на левом берегу речки Костеневка, между речкой и д. Костенево, в 150 саженях от деревни в урочище «Бомбизовщина», есть городище круглой формы, площадь которого почти равна десятине; находится оно на горе и окружено с севера, востока и юга рвами и насыпными валами”.
  1. Якія помнікі архітэктуры адлюстраваны на старых замалёўках і фотаздымках:

 

bezymyannyy.jpg

454545.jpg

  1.  
  1.  

08988.jpg

7898979.jpg

  1.  
  1.  
  1. Як вядома, у 1761 годзе Шчучын атрымаў прывілей на Магдэбургскае права. На сучасным гербе горада адлюстравана манаграмма са старажытнай пячаткі, якая складаецца з лацінскіх літар І і S. Што яны азначаюць?
  2. Адзін з выбітных выхаванцаў Шчучынскай школы піяраў – геолаг, мінеролаг, даседчык і нацыянальны герой Чылі, удзельнік вызваленчага руху на Беларусі?
  1. У 1845 годзе ў Лябёдцы (зараз у межах аг.Галавічполе) нарадзіўся наш знакаміты зямляк, які супрацоўнічаў з Дзмітріем Мендзялеевым, разам з ім ездзіў у Лондан, дзе ў Каралеўскім хімічным таварыстве перакладаў на англійскую мову яго даклад аб перыядычнай сістэме элементаў.Назавіце яго імя і прозвішча.
  1. У якой вёсцы знаходзяцца стаянкі перыяду каменнага века (адносяцца да ранняга перыяду нёманскай культуры, датуюцца 4-м тыс. да н.э.)?
  1. Пазнайце партрэты знакамітых людзей Шчучыншчыны і запішыце іх імёны:

67675676.jpg

789879879789_0.jpg

6767676.jpg

  1.  
  1.  
  1.  

76767676.png

67567676765.jpg

786878768_0.jpg

  1.  
  1.  
  1.