“Падлеткі, якія хочуць летам зарабіць, павінны мець магчымасць працаўладкавацца”
Создано Татьяна Ступакевич 12.06.2020 в 14:48Такую задачу паставіла кіраўніцтва раёна падчас пасяджэння штаба студэнцкіх атрадаў і маладзёжнай занятасці, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама А.І. Тодрыка. Пры гэтым работадаўцы павінны разумець сваю важную ролю: ад таго, якія ўражанні ад першай работы вынесе малады чалавек, у многім будзе залежаць яго светапогляд, далейшае імкненне працаваць і сумленна зарабляць.