Залог бяспекі – прафілактыка, узаемадзеянне і пільнасць
Создано Татьяна Полубятко 09.03.2020 в 14:15Тэма бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва разгледжана на пастаянна дзеючым семінары са старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў, выканкамаў і рабочай групай па арганізацыі і каардынацыі дзейнасці камісій па правядзенні агляду супрацьпажарнага стану жылых дамоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хядзюк, намеснік старшыні райвыканкама А.В. Пасюта, кіраўнікі праваахоўных органаў.