Туі … прыехалі на плошчу
Создано Татьяна Ступакевич 30.07.2019 в 16:57Закаваная ў тратуарную плітку цэнтральная плошча нашага горада сёння змяніла свой “інтэр’ер”. Дзесяць драўляных кашпо з пірамідальнымі і шарападобнымі маладымі туямі ды самшытамі цудоўна ўпісаліся ў гарадскі пейзаж і размясціліся ўздоўж дарогі.
Работнікі РУП ЖКГ крэатыўна падышлі да азелянення горада.










