Хакейная каманда “Арляняты” стала чэмпіёнам вобласці
Создано Александр Касперчук 12.03.2020 в 12:04У Лідзе прайшоў абласны этап спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба-2020” сярод юнакоў 2003-2005 гадоў нараджэння. За перамогу ў дывізіёне “Б” змагаліся 12 каманд, у тым ліку і хакейная зборная “Арляняты” з Орлі.
Традыцыйна орлеўскія хакеісты прыехалі ў Лядовы палац у суправаджэнні шматлікай групы балельшчыкаў, якія гучна падтрымлівалі сваіх фаварытаў.