Яшчэ адна “пярвічка” для абароны правоў працоўных

У сельскагаспадарчым комплексе па вырошчванні шампіньёнаў у Шчучыне была створана пярвічная прафсаюзная арганізацыя. Яе ўзначаліла спецыяліст па прававой рабоце і справаводстве Алена Іванаўна Шэршань.

 

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Тадэвушавіч Пашук і прафсаюзны лідар аграрыяў Шчучыншчыны Генрых Іосіфавіч Юрэвіч уручылі Алене Іванаўне пасведчанне аб рэгістрацыі і пажадалі працоўнаму калектыву прадпрыемства працоўных перамог і дасягнення высокіх паказчыкаў.

 

– Стварэнне прафсаюзнай “пярвічкі” – вельмі важны крок для забеспячэння ўзаемавыгадных і даверлівых адносін паміж наймальнікам і работнікамі, – зазначае Юрый Тадэвушавіч Пашук. – З улікам інтарэсаў апошніх будзе складзены і падпісаны калектыўны дагавор, за выкананнем якога мы будзем строга сачыць. Такім чынам надзейна абаронім правы людзей.

 

Сёлета ў раёне былі зарэгістраваны 4 новыя пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, і цяпер іх колькасць дасягнула 101.

 

– Прафсаюзы заўсёды імкнуліся палепшыць умовы працы простых рабочых, – гаворыць прафсаюзны лідар аграрыяў Шчучыншчыны Генрых Іосіфавіч Юрэвіч. – Вось і нядаўна мы выдзелілі сродкі і набылі мікрахвалевыя печы і электрычныя чайнікі, якія падарылі аграрыям ААТ “Першамайск-агра”.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!