Выстаўка “Велікодны падарунак” адкрылася ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці
Создано admin 26.03.2020 в 10:23
Экспанаты для яе створаны прыкладна 80 майстрамі, у тым ліку носьбітамі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Так, можна пабачыць працы майстра па традыцыйным роспісе велікодных яек Ларысы Касіцкай з Сапоцкіна, майстра па вырабе велікодных вербаў Дамінікі Кавалёнак з Гродна.
Усяго экспазіцыя налічвае больш за 300 экспанатаў, выкананых у розных тэхніках: салома- і лозапляценне, вышыўка, выцінанка, батык, кераміка, карункапляценне, лапікавае шыццё, ткацтва, пісанка, роспіс па дрэве і іншых.
Гэта не проста выстаўка, а конкурс. Пераможцаў журы вызначыць 3 красавіка ў некалькіх намінацыях. Выберуць лепшыя калекцыі яек і паштовак, назавуць аўтараў самых цікавых кошыкаў, пано ды вербаў.