У Шчучыне прайшоў Дзень падпісчыка

Ля раённага вузла паштовай сувязі прайшоў чарговы Дзень падпісчыка. Падпіску на наша выданне аформілі амаль 70 чалавек!

Прыемна было сустрэцца з людзьмі, якіх мы ўжо добра ведаем і пазнаёміцца з тымі, хто толькі вырашыў падпісацца на “Дзянніцу”.

Марыя Станіславаўна Арціш – адна з нашых пастаянных падпісчыкаў. Яна выпісвае “Дзянніцу” ўжо не адно дзесяцігоддзе.

 -- Нядаўна знайшлі дома цэлы стос “Савецкай вёскі” 1968 года выдання, -- расказала Марыя Станіславаўна. – Сталі разам з мужам перачытваць, і на вочы трапіўся матэрыял пра яго былых калег і арганізацыю, у якой працаваў. Вось такое прыемнае “прывітанне” з мінулага.  З раёнкай сям’я Арціш не развітваецца і сёння.

На Дзень падпісчыка завіталі і дзве суседкі-сяброўкі з вуліцы Астроўскага. Раіса Сямёнаўна Гайдук і Яніна Антонаўна Марціноўская чытаюць газету ад А да Я. А вось Таццяна Віктараўна Рудзь выпісала “Дзянніцу” не толькі для сябе, але і для дзвюх сваіх дачок!

Дзякуй  усім, хто завітаў на Дзень падпісчыка! Дзякуй за дапамогу і нашым сябрам з аддзялення паштовай сувязі – А.С. Жамойда і М.А. Конан!

Заставайцеся ў намі!

Ганна КАСПЕР.

Фото аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!