Другое месца на міжнародных спаборніцтвах. Нядаўна каманда нашых энергетыкаў вярнулася з латышскага гарадка Cinevilla

Каманда нашых энергетыкаў нядаўна вярнулася з латышскага гарадка Cinevilla, што знаходзіцца ля Рыгі, з міжнародных спаборніцтваў прафесійнага майстэрства, дзе абараняла гонар не толькі сваёй галіны, але і ўсёй краіны. 23 каманды з Латвіі, Літвы, Эстоніі і адзіная з Беларусі, якую прадстаўлялі шчучынцы, змагаліся на васьмі этапах. Тут улічваліся веды і кваліфікацыя, тэхніка бяспекі, валоданне навейшымі метадамі працы і эфектыўнымі тэхналогіямі. Шмат увагі ўдзялялася і абмену вопытам, умацаванню і развіццю міжнароднага прафесійнага супрацоўніцтва.

 

Удзельнікі спаборніцтваў да апошняга не ведалі, якую колькасць балаў набралі іх сапернікі. Нарэшце інтрыга раскрываецца: нашы профі занялі ганаровае другое месца і прызнанне высокага ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў Шчучынскага раёна электрычных сетак філіяла РУП “Гроднаэнерга”. 

 

У гэтыя дні начальнік Шчучынскага РЭС Аляксандр Паўлавіч Асовік прымае віншаванні з нагоды выдатнага выступлення лепшых па прафесіі сваёй арганізацыі. А вось дазваніцца да саміх “герояў дня” – Дзмітрыя Варлухіна, Сяргея Ханько, Аляксандра Мулярчыка і Віктара Рушніцкага – досыць праблематычна. На базе вучэбна-трэніровачнага палігона Гродзенскіх электрасетак яны з новай напорыстасцю адпрацоўваюць рабочыя моманты і няштатныя сітуацыі, удасканальваюць свае навыкі і майстэрства. Наперадзе – не менш сур’ёзны іспыт: праз некалькі дзён камандзе прадстаіць абараняць гонар краіны на спаборніцтвах у рамках краін СНД у Казахстане. 

 

Чакаем нашых энергетыкаў з новай перамогай. Менавіта камандны дух, згуртаванасць і падтрымка сяброў ды блізкіх дапамагае ім заваёўваць усё новыя рубяжы і быць лепшымі.

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!