Народны хор польскай песні «Промень» РЦКіНТ заваяваў дыплом 2-ой ступені на юбілейным фестывалі «Паланэз-2019»
Создано Анна Каспер 09.06.2019 в 13:31
![](https://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_bez_znaka/public/field/image/promen_big.jpg?itok=yZDuZ7il)
Фестываль праходзіў у Слоніме 15-ы раз і, як заўсёды, з беларускім размахам. У гарадскім парку раённага цэнтра сабраліся тыя, хто не ўяўляе сваё жыццё без добрай песні. Сярод іх былі і шчучынцы. У намінацыі «Вакальна-харавы калектыў» нашы таленавітыя артысты сталі другімі.
Дарэчы, пра сябе заявілі творчыя калектывы не толькі з Беларусі, але і з Польшчы і Літвы. Паланэз аб’яднаў 37 творчых калектываў, каля 550 удзельнікаў! Музыка не сціхала ўвесь дзень. Песні, апладысменты і добры настрой сталі складнікамі сапраўды цудоўнага свята!
Ганна КАСПЕР.