Таямнiцы раскрывае "Хронiка парафiяльная"

Як выглядаў цэнтр нашага горада два стагоддзі таму? Дзе раней у Шчучыне размяшчаўся драўляны каталіцкі храм і куды ён знік? На чые сродкі быў пабудаваны касцёл у гонар Святой Тэрэзы? Аб гэтым і многім іншым мы даведаліся з “Хронікі парафіяльнай” – унікальнага рукапіснага фаліянта, які больш за 200 гадоў беражліва захоўваюць для нашчадкаў шчучынскія ксяндзы.

Асцярожна перагортваючы пажаўцелыя старонкі рукапісу ў старым пераплёце, не перастаеш здзіўляцца прыгожаму каліграфічнаму почырку невядомага аўтара “Хронікі”, які не толькі занатаваў найбольш знакавыя падзеі з жыцця Шчу­чына і мясцовай ката­ліцкай парафіі таго перыяду, але і дапоўніў кнігу ўнікальнымі карта­схемамі горада, скапі­раванымі з архіўных дакументаў і рэдкіх кніг з бібліятэкі князёў Друцкіх-Любецкіх. 
– Першыя радкі “Хронікі парафіяльнай” былі напісаны яшчэ ў 1800 годзе і тычыліся жыцця і дзейнасці Юзэфа Каласанса – засна­вальніка ордэна піяраў, – гаворыць ксёндз Вітольд...

Працяг тэмы шукайце на старонках газеты "Дзянніца" № 37 ад 13 мая 2017 г.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!