МФК “Шчучын” прыняў удзел у міжнародным турніры па міні-футболе ў Беластоку

МФК “Шчучын” прыняў удзел у міжнародным турніры па міні-футболе ў Беластоку, прысвечаным 20-годдзю мясцовага футбольнага клуба “DTS Helios”. 
Першую сустрэчу шчучынскія футбалісты правялі з камандай “Alimentura WNS Malwee” (Лодзь), якую разграмілі з лікам 7:1. У другім матчы шчучынцы, на жаль, саступілі гаспадарам турніру “DTS Helios” з Беластока з лікам 3:0. Гульня з камандай “MMKS-Concordia” (Эльблонг) выдалася вельмі напружанай. У першым тайме нашы футбалісты прайгравалі з лікам 4:2, аднак пасля перапынку яны сабралі волю ў кулак і за апошнія 20 хвілін “закалацілі” 4 галы. Такім чынам, пасля фінальнага свістка лік на табло стаў 4:6 на карысць МФК “Шчучын”.
Па выніках праведзеных матчаў і колькасці набраных ачкоў пераможцай турніру стала беластоцкая каманда “DTS Helios”. Шчучынская футбольная дружына заняла другое месца.
Сярод бамбардзіраў самым трапным аказаўся ігрок зборнай гаспадароў Марцін Баравік, на рахунку якога 6 забітых галоў. За ім размясціліся шчучынцы Генрых Багдзевіч (4 галы), Ігар Астаповіч (3 галы) і Аляксей Свістоў (3 галы). Лепшым варатаром турніру прызнаны шчучынскі галкіпер Максім Цывінскі.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!