У Ляшчанскай сярэдняй школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Дня роднай мовы

 

Кожны дзень для вучняў быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. У пачатку тыдня была аб’яўлена акцыя “Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску”, а таксама праведзены інфармацыйныя хвілінкі, прысвечаныя гісторыі свята.

 

Разнастайныя конкурсы, моўныя спаборніцтвы і святочныя мерапрыемствы дазволілі дзецям больш даведацца пра нашу багатую беларускую спадчыну. Яны сталі своеасаблівымі урокамі паўтарэння і сістэматызацыі ведаў па розных раздзелах мовы і літаратуры.  Кожны удзельнік імкнуўся праявіць свае творчыя здольнасці. Школьнікі прадэманстравалі калектыўны пошук трапнага адказу, кемлівасць, знаходлівасць, гумар i артыстызм.  Вучні розных узростаў  стваралі паштоўкі, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, дзе выказвалі ёй сваю пашану і любоў. Цеплыня і пяшчота панавалі ў кожным радку ўсіх выканаўцаў.

 

 

Пры падвядзенні вынікаў тыдня ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі , падарункамі і  выдатнымі адзнакамі. Галоўнае ж, што атрымалі дзеці – гэта прыемную асалоду, свае веды.

 

 

Святлана ДРАГУН, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Фота аўтара.    

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!