Памяць мацнейшая за час. Урачысты мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства, адбыўся ў Шчучыне

 

Урачысты мітынг з нагоды Дня народнага адзінства прайшоў сёння у гарадскім скверы. Сімвалічна, што сёлета дзяржаўнае свята прымеркавана не толькі да 85-годдзя ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, але і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

На пачатку мерапрыемства ўрачыстая калона прайшла па цэнтры Шчучына. Людзі з кветкамі – прадстаўнікі раённай улады, сілавых ведамстваў, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў Шчучыншчыны, святары і проста, неабыякавыя да гісторыі сваёй радзімы людзі прыйшлі да брацкай магілы ля помніка савецкім воінам і партызанам. Асабліва шмат было дзяцей і моладзі.

 

 

Удзел у мітынгу ўзялі старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк, намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Цюсіна, Міхаіл Сушчэўскі, Яўгеній Вінча і старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі “Белая Русь”, старшыня Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук.

 

 

Уз’яднанне Беларусі ў 1939 і вызваленне ў 1944 годзе сталі аднымі з галоўных чыннікаў, што перадвызначылі лёс беларускага народа, які здабыў сваю незалежнасць.

 

 

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць салдатаў, афіцэраў і партызанаў, якія заплацілі жыццём за наша сённяшняе мірнае жыццё. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі кветкі ля помніка.

 

 

Героі не ўміраюць пакуль памяць пра іх подзвіг жыве ў сэрцы ўдзячнага народа.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!