Студатрадаўцы Ляшчанскай і Дэмбраўскай сярэдніх школ наведалі БелАЗ і пабывалі на "Лініі Сталіна"

 

Нядаўна студатрадаўцы Ляшчанскай  і Дэмбраўскай СШ, дзякуючы дырэктару ААТ “Дэмбрава” Аляксандру Тулю, пабывалі на  экскурсіі па знакамітых мясцінах нашай Беларусі.

 

Наведалі БелАЗ у горадзе Жодзіна, дзе ўбачылі, як збіраюцца машыны, атрымалі магчымасць падняцца на самы вялікі самазвал і адчуць яго магутнасць. Падарожжа прадоўжылася на гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”, дзе наведвальнікі не толькі пазнаёміліся з сучаснай ваеннай тэхнікай, але быццам дакрануліся да мінулага, адчулі гонар за свой народ.

 

 

Удзельнікі паездкі выказваюць вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву  ААТ “Дэмбрава” за цікавую і змястоўную экскурсію і добразычлівыя адносіны.

 

 

Святлана ДРАГУН, настаўніца Ляшчанскай СШ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!