Кожны голас – за квітнеючую Шчучыншчыну

З самай раніцы на Ленінскі ўчастак для галасавання №35, які размясціўся ў сярэдняй школе №1 г. Шчучына, спяшаліся выбаршчыкі. Многія прыходзілі целымі сем’ямі, каб выканаць грамадзянскі абавязак і аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. Вызначыліся з выбарам і старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік са сваёй жонкай Валянцінай Мікалаеўнай.

vybor_2.jpg

-- Сёння мы выбіраем будучыню нашага раёна, таму да галасавання трэба падысці вельмі адказна, -- падкрэслівае кіраўнік раёна  С.В. Ложэчнік. – Важна аддаць свой голас за дастойных кандыдатаў, якія будуць рэальна адстойваць інтарэсы Шчучыншчыны і вырашаць праблемы яе жыхароў, І такія кандыдатуры ёсць! Дзякуючы сваёй працавітасці, чуласці і неабыякавасці гэтыя людзі добра вядомы ў грамадстве. Вось за іх я і галасую!

 

vybor_3.jpg

vybor_4.jpg

vybor_5.jpg

vybor_6.jpg

Сяргей Васільевіч Ложэчнік быў прыемна ўражаны актыўнасцю гараджан, якія масава прыходзілі на выбарчы ўчастак №35, каб аддаць свае галасы за далейшы росквіт роднага Шчучына і раёна ў цэлым.

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-склікання працягваюцца. Прагаласаваць за кандыдатаў можна да 20.00.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!