Не разгубіцца, дзейнічаць правільна. Вучні Ляшчанскага дзіцячага сада – сярэдняй школы наведалі абласны цэнтр бяспекі МНС у Лідзе
Вучні Ляшчанскага дзіцячага сада – сярэдняй школы наведалі абласны цэнтр бяспекі МНС у Лідзе. І вярнуліся адтуль з масай эмоцый.
Рабяты паўтарылі правілы паводзін у грамадскім транспарце і на прыпыначных пунктах, на дарогах і ў лясных масівах, пазнаёміліся са спосабамі аказання першай дапамогі, вучыліся тушыць пажар, выклікаць дапамогу, калі сапсаваўся ліфт…
У пакоі задымлення ў школьнікаў склалася такое ўражанне, што яны сапраўды апынуліся ў надзвычайнай сітуацыі. Адпаведную атмасферу стваралі размешчаныя там страбаскопы для імітацыі гарэння, дымагенератары, а відэакамеры вызначалі месцазнаходжанне чалавека і кантралявалі яго фізічны стан.
Атрыманыя рабятамі навыкі праверылі работнікі МНС.
Цэнтр бяспекі – гэта школа ведаў, наведаць якую мы раім усім. А наша паездка ўдалася дзякуючы дапамозе дырэктара ААТ “Дэмбрава” А.В. Тулі, які прадаставіў школьнікам транспарт.
Жана ХІЛЬМОНЧЫК, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ляшчанскага дз/с-СШ.