Свята, якое нас яднае і акрыляе. Шчучынцы падзяліліся сваімі водгукамі і меркаваннямі пра сённяшняе свята
Алеся Стасюкевіч – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шчучынскага лясгаса:
-- Па-першае, мне б хацелася выказаць словы падзякі нашай раённай уладзе за арганізацыю такога яркага, прыгожага і маштабнага свята, дзе спалучаецца і патрыятызм нашага народа, памяць аб суровых старонках гісторыі, і дзень сённяшні – стваральны і мірны, які мы павінны цаніць і берагчы. Па-другое, імпануе, што на гэтым свяце ўлічаны густы прадстаўнікоў усіх пакаленняў. Сёння кожны знайшоў сабе занятак па душы. Мы з сяброўкай прыйшлі на ўрачыстыя мерапрыемствы з дзецьмі і не памыліліся: для малышоў тут столькі цікавага! Прыемна было ўбачыць работы выхаванцаў школы мастацтваў, парадавацца, што ў нас столькі юных талентаў. Умеюць задаць тон весялосці на падворках, дзе льюцца песні ў выкананні нашых самадзейных артыстаў. Цудоўна, што Дзень Рэспублікі святкуем усім раёнам, усёй краінай.
Юрый Комар – жахар г. Шчучына:
-- Заўсёды прыходжу на такія святы з сям’ёй. Тут ёсць чым парадаваць дзяцей, штосьці новае і цікавае даведацца самому, зрабіць неардынарныя фотаздымкі. Сёння ў нас двайное свята – дзень нараджэння нашай бабулі Ліліі Іванаўны Туркінай. Абавязкова пойдзем яе віншаваць, раскажам і пакажам на здымках пра падзеі ў горадзе.
Арына Абяльчук і Даша Орпік – гімназісткі:
-- Мы спяшаемся ў парк на майстар-клас па вырабе бутаньеркі. Гэта будзе рамонак -- сімвал лета, вернасці і пяшчоты. Здорава, што сёння так прыгожа наўкола, столькі святочных людзей, музыкі, радасных усмешак, што можна чамусьці навучыцца. Мы вельмі любім сваю краіну і свой горад.
Гутарыла Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.