Стагадовы юбілей з дня ўтварэння адзначылі члены камісіі па справах непаўналетніх
У малым зале райвыканкама з гэтай нагоды сабраліся кіраўніцтва раёна, былыя і сённяшнія актывісты камісіі, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, унутраных спраў, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ТЦСАН, ЦРБ, грамадскіх аб’яднанняў і многіх іншых.
Павіншавала сваіх калег са святам і зрабіла экскурс у гісторыя ўзнікнення камісій намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Жанна Васільеўна Карпук. Яна пераканана, што толькі камандзе сапраўдных спецыялістаў, людзей нераўнадушных да чужога гора па сіле выканаць усе тыя абавязкі, якія на іх ускладзены. У састаў камісіі па справах непаўналетніх Шчучынскага райвыканкама уваходзяць менавіта такія людзі.
Падчас сустрэчы ўсіх павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк, старшыня Шчучынскага раённага савета дэпутатаў Іван Юльянавіч Сакалоўскі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Раманавіч Дубок і іншыя. Усе атрымалі заслужаныя ўзнагароды і падарункі.
Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.