Прававая дапамога насельніцтву: у ДЛГУ “Шчучынскі лясгас” правялі прафсаюзны прыём грамадзян
Галоўны прававы інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іна Мельнікава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук і выконваючы абавязкі пракурора Шчучынскага раёна Дзмітрый Гайдукевіч правялі прафсаюзны прыём грамадзян у ДЛГУ “Шчучынскі лясгас”.
З калектывам ДЛГУ “Шчучынскі лясгас” быў праведзены грунтоўны дыялог на тэму “кантрактная форма наёму”. Падчас адкрытай размовы супрацоўнікам тлумачыліся некаторыя нормы працоўнага заканадаўства. Удзельнікамі мерапрыемства падрабязна былі закрануты тэмы заключэння і разрыву кантракта, спецыфікі калектыўнай дамовы, а таксама парушэнняў дысцыпліны, аб'яўлення вымоў і заўваг.
Супрацоўнікі “Шчучынскага лясгаса” выказвалі сваё бачанне актуальных пытанняў заканадаўства, што сведчыць аб цікавасці да заяўленай на мерапрыемства тэмы. Варта адзначыць, што абмеркаванню таксама падлягалі тэмы ўключэння ацяплення і рамонту дарог у нашым раёне. Пасля агульнага дыялогу кожны жадаючы мог асабіста звярнуцца са сваімі пытаннямі і праблемамі да спецыялістаў
Прафсаюзныя прыёмы пачалі праводзіцца па ўсёй краіне з 2015 года. Іх мэта – у разгорнутай форме растлумачыць калектывам устаноў і арганізацый складаныя аспекты працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Дадаткова праводзяцца асабістыя прыёмы грамадзян, пра якія нам расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук:
– Значэнне гэтых прыёмаў вялікае, бо кожны чалавек можа прыйсці і абавязкова атрымаць юрыдычную кансультацыю ад прафесіяналаў. Падчас прыёму грамадзян людзі могуць задаць актуальныя для іх пытанні не толькі па працоўным праве, але і па ўсіх іншых сферах заканадаўства нашай краіны. Прававы інспектар ці пракурор даюць адказ на месцы, пры неабходнасці бяруць пытанне пад асобы кантроль.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота аўтара.