У рамках праекта “ШАГ” адбылася сустрэча галоўнага рэдактара газеты “Дзянніца” Сяргея Касперчука з вучнямі Ляшчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

 

26 мая ў рамках праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна” адбылася сустрэча галоўнага рэдактара газеты “Дзянніца” Сяргея Касперчука з навучэнцамі  5-7 класаў ДУА “НПК Ляшчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

 

Сяргей Генадзьевіч расказаў вучням, колькі намаганняў прыкладаюць супрацоўнікі газеты, каб чарговы нумар дайшоў да чытача. Былі акрэслены тыя крытэрыі, паводле якіх адбіраецца матэрыял для новай публікацыі: найперш ён павінен задавальняць усе слаі насельніцтва і быць актуальным. 

 

 

Цікавым для дзяцей было знаёмства з сучасным прафесійным фотаапаратам  і яго магчымасцямі. Асаблівае захапленне выклікалі ў вучняў фотаальбомы творчых работ журналістаў, дзе адлюстраваны самыя яркія падзеі Шчучыншчыны. Вучні з задавальненнем знаходзілі на фатаграфіях сваіх знаёмых.

 

 

Напрыканцы сустрэчы Сяргей Генадзьевіч павіншаваў вучняў з хуткім заканчэннем навучальнага года, пажадаў здароўя і выдатнага адпачынку летам, а таксама запрасіў усіх прысутных наведаць музейны пакой рэдакцыі газеты “Дзянніца”.

 

Святлана ДРАГУН, настаўнік Ляшчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!