Аб падрыхтоўцы і правядзенні акцыі “Нашы дзеці”

З 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года ў Гродзенскай вобласці будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", у рамках якой запланавана правядзенне розных мерапрыемстваў.

Дабрачынныя святы  з удзелам кіраўніцтва рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады пройдуць ва  ўсіх дзіцячых інтэрнатных установах. Па традыцыі прыёмныя і апякунскія сем'і, дзіцячыя дамысямейнага тыпу, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы наведаюць прадстаўнікі органаў улады, павіншуюць дзяцей з Ражством і Новым годам, падараць салодкія прысмакі.

21-22 снежня 2017 года 100 дзяцей ад Гродзенскай вобласці адправяцца на галоўную елку краіны ў г. Мінск.

Напярэдадні Новага 2018 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца дабрачыннае свята ад імя кіраўніцтва вобласці. У ім прыме удзел 580 дзяцей з шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў, а таксама пераможцы алімпіяд, конкурсаў, фэстаў ва узросце ад 8 да 14 гадоў.

Прапануем далучыцца да акцыі ўсім жадаючым.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!