Напярэдадні Новага года ў Шчучынскім райвыканкаме адбыўся святочны канцэрт-віншаванне

 У вялікай зале пасяджэнняў сабраліся прадстаўнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў раённага выканаўчага камітэта, працоўных калектываў і арганізацый горада.

 

 

Старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі падзякаваў усім за плённую працу і адзначыў, што адыходзячы 2021 год быў няпростым, правяраў шчучынцаў на трываласць, рашучасць, уменне пераадольваць цяжкасці. Але мы змаглі забяспечыць стабільнае функцыянаванне эканомікі раёна, яго сацыяльнай сферы. Вынікі работы ў адыходзячым годзе пацвярджаюць добры эканамічны патэнцыял і спрыяльныя перспектывы развіцця Шчучынскага раёна.

 

 

-- Хочацца выказаць падзяку ўсім, хто працаваў дзеля дабрабыту роднага раёна, усім, хто сваёй штодзённай працай уносіў і ўносіць уклад у поспех агульнай справы. Сёння мы стаім на парозе новага 2022-га года. Наперадзе шмат цікавых і важных праектаў, стратэгічных інвестыцыйных і сацыяльных праграм. Новы год -- гэта новыя надзеі, поспехі і перамогі, якія робяць нас мудрэйшымі, а наша жыццё - больш цікавым і змястоўным, -- падкрэсліў Аляксей Валянцінавіч.

 

 

Кіраўнік раёна павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам і пажадаў шчучынцам моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды, светлага святочнага настрою і выканання самых запаветных жаданняў! І каб надыходзячы 2022-гі стаў для ўсіх шчаслівым годам рэалізацыі надзей і мар, годам стабільнасці і адзінства.

 

 

У гэты дзень прагучала яшчэ нямала цёплых слоў і віншаванняў. Прыемным дадаткам да свята стала канцэртная праграма, якую падрыхтавалі артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!