Усходні гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. На гэтым тыдні вы будзеце схільныя да творчага падыходу пры вырашэнні любой праблемы. Глядзіце, як бы гэта не стала праблемай само па сабе. У высакародным парыве зрабіць жыццё лепшым вы можаце забыцца пра паўсядзённую руціну і неадкладныя справы. Сябры ці каханы чалавек могуць у чымсьці падвесці вас, але не варта на іх злавацца, бываюць усякія акалічнасці.
ЦЯЛЕЦ. Імкніцеся быць больш мяккімі і гнуткімі, а рашучасць і ўпартасць пакіньце для іншых часоў. У панядзелак пастарайцеся пазбягаць канфліктаў і непаразуменняў. У аўторак і ў сераду няўдачы ў якіх-небудзь пачынаннях будуць сведчыць пра тое, што ад гэтых праектаў лепш адмовіцца, настойваць няма сэнсу. У пятніцу і ў выхадныя рабіце ўсё няспешна, калі жадаеце пазбегнуць перанапружання і нервовых зрываў.
БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень — удалы час для рашучых дзеянняў, якія зменяць устояны парадак і дазволяць вам дасягнуць важнай мэты. Шчырасць, дабрыня і шчодрасць прынясуць нечаканы поспех. Наперадзе рамантычныя спатканні, цікавыя сустрэчы і паездкі. Вашы жаданні ажыццявяцца, нават калі яны даволі фантастычныя. Дэвіз на ўвесь тыдзень: «Спакой і толькі спакой». Што б ні здарылася, шукайце ў гэтым пазітыў, ён там сапраўды ёсць.
РАК. Хопіць лунаць у аблоках, марачы пра нязбытнае, лепш спусціцеся на зямлю і знайдзіце радасць тут. Вы можаце дабіцца многага ў прафесійнай сферы. Не забывайце пра дадзеныя абяцанні. У сераду кампраміс з вашага боку можа абмежаваць уласную свабоду. У пятніцу з'явіцца магчымасць пазбавіцца праблем з дапамогай новай інфармацыі.
ЛЕЎ. Панядзелак і аўторак пройдуць у спакойным тэмпе, што дазволіць завяршыць хаця б тыя справы, якія не церпяць адкладу. Пачынаючы з серады падзеі пачнуць набіраць хуткасць і запатрабуюць шмат сіл. У чацвер могуць з'явіцца бліскучыя перспектывы і ў справах, і асабістым жыцці. Павышаная нагрузка здасца вам непасільнай, але хутка адчуеце, як адкрыецца другое дыханне. У выхадныя вы пазнаёміцеся з новымі людзьмі.
ДЗЕВА. Час старанна прааналізаваць свае дзеянні і зрабіць адпаведныя высновы, для гэтага вам спатрэбіцца сабранасць і мэтанакіраванасць. Калі вы такім чынам мабілізуеце сябе, то акалічнасці на рабоце складуцца спрыяльна для ўздыму па кар'ернай лесвіцы. Вам нарэшце ўдасца сумясціць выкананне духоўных і матэрыяльных жаданняў. Чацвер пагражае сваркай з калегам, сябрам ці каханым. У выхадныя паспрабуйце выканаць просьбу дзяцей.
ШАЛІ. На гэтым тыдні пажадана прытрымлівацца вызначанай паслядоўнасці ў справах, інакш можа пачацца хаос. Калі ў чацвер да вас дойдзе непрыемная плётка, ігнаруйце яе і таго, хто яе прынёс. Не выключана, што вас спрабуюць пасварыць з блізкім чалавекам. У нядзелю не адмаўляйцеся ад запрашэння на вечарынку, вам даўно час расслабіцца і пагутарыць з сябрамі, ды і новыя знаёмствы могуць аказацца вельмі карыснымі.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вельмі шмат будзе залежаць ад вашых рашэнняў і ініцыятывы. Так што не бойцеся яе праяўляць, штосьці мяняць і дамагацца таго, што для вас сапраўды важна. Ваша кар'ера ідзе ў гару, аўтарытэт узрастае, вам прапануюць заняць кіруючую пасаду.
СТРАЛЕЦ. Неабходна разумна падысці да вырашэння сітуацыі, якая склалася. У дадзены момант эмоцыі будуць толькі перашкаджаць. Планы на рабоце могуць мяняцца з дакладнасцю да наадварот, толькі не панікуйце. Вы бліскуча справіцеся і з тымі задачамі, якія ўзнікнуць раптоўна. Накіруйце сваю энергію на асабістае жыццё. Толькі пастарайцеся не перашчыраваць з выхаваннем дзяцей.
КАЗЯРОГ. Вы энергічныя і поўныя рашучасці давесці пачатую справу да канца. Загадайце жаданне, і калі яно шчырае, то абавязкова спраўдзіцца. Надыходзіць спрыяльны час для змен, калі вы іх не баіцеся. Тыдзень спрыяльны для наладжвання патрэбных сувязяў і заключэння ўдалых здзелак. У выхадныя магчымы спрыяльныя змены ў лёсе. Праявіце актыўнасць і добразычлівасць. Вас могуць засмуціць сямейныя праблемы, але. чым менш вы мітусіцеся, тым больш часу застанецца для адпачынку.
ВАДАЛІЎ. У пачатку тыдня пажадана менш размаўляць і больш працаваць, у вас з'явіцца магчымасць давесці сваю работу да дасканаласці. Аўторак, хутчэй за ўсё, стане для вас цікавым і творчым днём. У чацвер будзьце асцярожныя ў адносінах з блізкімі, яны могуць лёгка сапсавацца з-за самага дробнага непаразумення ці рэзкага слова. У суботу не забудзьцеся пра адпачынак.
РЫБЫ. Напружаная праца ў пачатку тыдня пагражае аслабіць вашы сілы, але фінансавыя перспектывы стануць больш яснымі і прыемнымі, што акупіць усе ўкладанні. Аднак хаця б да пятніцы варта знізіць тэмп і выкраіць час для адпачынку. Утоеныя праблемы ў асабістым жыцці стануць відавочнымі, і вы зможаце штосьці змяніць. У суботу самы час зрабіць тое, што вы даўно сабе абяцалі, але раней не маглі дазволіць.