Начальнік аддзела землеўпарадкавання Шчучынскага райвыканкама Ала Кавалёва адзначыла юбілей
11 лістапада свой юбілей адзначае начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Ала Кавалёва. Па добрай традыцыі юбіляра павіншаваў кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі. Аляксей Валянцінавіч уручыў Але Аляксандраўне Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і пажадаў ёй далейшай плённай працы на карысць Шчучыншчыны.
Дарэчы, Ала Аляксандраўна лічыць сваю работу цікавай і вельмі важнай, бо дзякуючы карпатлівай рабоце спецыялістаў яе службы прыводзіцца ў парадак галоўны прыродны здабытак краіны -- зямельныя рэсурсы.
Землеўпарадкавальнай службай раёна Ала Кавалёва кіруе вось ужо адзіннаццаць гадоў. Заспець яе ў рабочым кабінеце практычна немагчыма -- кожны дзень распісаны па хвілінах. Разам са сваім нешматлікім калектывам Ала Аляксандраўна займаецца ўсімі зямельнымі пытаннямі: ад напісання заявы і да прыняцця адпаведнага рашэння райвыканкама. Прадастаўленне зямельных участкаў, выяўленне і ўключэнне ў гаспадарчы абарот зямель, якія не выкарыстоўваюцца або нерацыянальна выкарыстоўваюцца, работа па арганізацыі аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў, кантроль за аховай зямель -- гэта далёка не ўсё, што ўваходзіць у абавязкі землеўпарадчыкаў.
Мы далучаемся да ўсіх віншаванняў у адрас імянінніцы. Ала Аляксандраўна, моцнага Вам здароўя, сямейнага шчасця і рэалізацыі намечаных планаў!
Сяргей КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.