На Шчучыншчыне распачынаецца Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES!

 

Міжнародны праект YES! – “Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна-неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі” рэалізуецца  Карытас Беларусь  па  ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis  (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўня жыцця маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў, якія патрабуюць падтрымкі.

 

 

Галоўная мэта праекта – скіраваць намаганні  моладзі на  працаўладкаванне, на пераўтварэнне асабістых ідэй у жыццё, навучыць зарабляць грошы і, тым самым, павысіць  узровень якасці жыццядзейнасці ў сельскай мясцовасці. Праект будзе працягвацца больш  двух гадоў на тэрыторыі  Шчучыншчыны пры непасрэдным удзеле Карытас Гродна і падрымцы  прадстаўнікоў мясцовай улады. Партнёрскія ўзаемаадносіны  ў межах праекта будуць пашырацца ва ўмовах  развіцця стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і пашырэння ініцыятывы па падрымцы вытворчай дзейнасці, стварэння рабочых месцаў і падтрымцы прадпрымальніцтва.

 

 

У хуткім часе ў горадзе Шчучын будзе адкрыты Рэгіянальны цэнтр развіцця сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва, які стане кансультацыйным  цэнтрам для моладзі па падтрымцы ў галіне камерцыйнай дзейнасці. Спецыялісты шырокага профілю змогуць правесці  кансультацыі, даць  парады, дапамагчы з афармленнем дакументацыі. Плануецца прыцягнуць да праекта звыш 300 жадаючых маладых людзей са Шчучынскага раёна, якія пройдуць бясплатнае навучанне па адукацыйных праграмах. Па выніках курсаў і семінараў на другі этап пройдуць 150 найбольш мэтанакіраваных і актыўных маладых людзей, якія будуць працаваць над асабістымі бізнес-ідэямі і змогуць рэалізаваць новыя праекты на тэрыторыі Шчучына і раёна.

 

Ужо зараз распачынаецца арганізацыя груп моладзі  для навучання, якое плануецца праводзіць з 2021 года.

 

 

Тыя, каму ад 18 до 35 гадоў, і хто мае бізнес-ідэі, але пакуль не ведае, як іх рэалізаваць, ужо могуць звяртацца за дадатковай  інфармацыяй па тэлефоне:8 (01514) 26871  (офіс цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «СЕЛБИ сервис»).      

 

 

Наталля ВІШНЕЎСКАЯ,

менеджэр Праекта YES!

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!