Хроніка здарэнняў

 

Да справы – асабісты падыход

 

Супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завялі крымінальную справу ў адносінах да двух жыхароў суседняга рэгіёна -- дырэктара ТАА, які займаўся пытаннямі ліквідацыі шчучынскай арганізацыі, і кіраўніка прыватнага ўнітарнага прадпрыемства. Гэтыя двое з тэрыторыі вытворчага аб’екта выкралі станок, трактар і кампрэсар, чым нанеслі сур’ёзны ўрон. Украдзенае давялося вярнуць, ды і статус законапаслухмяных грамадзян адказныя асобы цяпер страцілі.

 

Расліна нон-грата

 

Магчыма, не пачуў, а мо не прыняў да ўвагі папярэджанні праваахоўнікаў пра забарону росту маку на градках жыхар Касцянева. Бо нядаўна міліцыянеры выявілі гэту культуру на прысядзібным участку вяскоўца. 40 кілаграмаў дзікарослага маку знішчана, па факце складзены адміністрацыйны пратакол.
Паважаныя вяскоўцы! Яшчэ раз акіньце вокам свае агароды. Заўважыўшы мак-самасей, выдаліце яго.

 

Схованка на гарышчы

 

 Малады чалавек, які жыве і працуе ў Мінску, прыехаў на малую радзіму і на гарышчы дома ў вёсцы, які належыць блізкім, прыхаваў больш за 100 грамаў макавай саломы. Але схованку рассакрэцілі праваахоўнікі, і сталічны госць цяпер адказвае на пытанні следчых.

 

На складзе – па-свойску

 

Раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу на кладаўшчыка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. З канца мінулага года па сакавік 2020-га матэрыяльна адказны работнік прысвоіў больш за 1500 кілаграмаў фуражу, чым нанёс урон на суму больш за 300 рублёў.

 

«Ліпа» ў дакументах

 

Супрацоўнікі АБЭЗ РАУС устанавілі факт з’яўлення «ліпы» ў афіцыйных дакументах аднаго з МТК. Як высветлілася, заведама хлуслівыя звесткі ўнеслі загадчык комплексу і заатэхнік: гэта было зроблена, каб схаваць падзеж жывёлы. Такі спосаб выхаду з сітуацыі, прама скажам, незаконны, таму абое сталі фігурантамі крымінальнай справы.

 

Таццяна ВІТАЛЬЕВА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!